«Жывая класіка, гучы!» Дыпламант абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу Юлія Смаль (Маларыцкі раён)

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, які праводзіўся ў дыстанцыйнай форме пад дэвізам “Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да су­часнасці – нацыянальны набытак і гонар”. Заснавальнікамі творчага спаборніцтва выступілі міністэрствы адукацыі і інфармацыі краіны, Ста­лічнае тэлебачанне, Саюз пісь­меннікаў Беларусі.

Вучаніца Хаціслаўскай СШ Юлія Смаль

Яно праводзілася з мэтаю павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытан-ня, пашырэння чытацкага кругагляду, вы­хавання падрастаючага пакалення на леп­шых узорах нацыянальнай лі­та­­­ратуры. Пры падвядзенні вынікаў кам­петэнтнае журы ўлічвала глыбіню пра­нікнення ў вобраз і сэнс твора, ар­тыс­тызм выканання, сцэнічны вобраз, дыкцыю і інш. Ва ўзроставай катэгорыі “9-10 класы” дыпломам III ступені адзна­чана выступленне вучаніцы 10 класа Хаціслаўскай СШ Юліі Смаль (настаўнік Людміла Лаўрэенка). На суд журы яна прадставіла відэазапіс мастацкага чы­тання верша Пімена Панчанкі “Зямля бацькоў”.

– На раённы этап конкурсу былі прад­стаўлены 54 работы з 17 устаноў адукацыі Маларытчыны, – гаворыць старшыня журы, дырэктар Маларыцкага  раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ала Шабогіна. – У інтэрпрэтацыі вучняў набылі новае і арыгінальнае гучанне творы класікаў беларускай лі­та­ратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Ніла Гілевіча, Петруся Броўкі, Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Грачанікава… З вуснаў кожнага ўдзельніка кранальна і мілагучна гучала жывая беларуская мова. Усе прадстаўленыя конкурсныя работы вызначаліся высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства, твор­чым падыходам, своеасаблівай праніз­лівасцю. Выбар найлепшых чытальнікаў для журы даўся няпроста. Многія творчыя работы заслугоўвалі таго, каб трапіць у лік пераможцаў.

У кожнай узроставай катэгорыі было вызначана па тры лепшыя работы. Напрыклад, ва ўзроставай катэгорыі “1-4 класы” лепшым прызнана мастацкае чытанне твораў Ганнай Тарасюк (Хаці­слаўс­кая СШ, дыплом I ступені), Аляк­сандрай Саўчук (Мельніцкая БШ, дып­лом II ступені), Лізаветай Патапчук (раённая гімназія, дыплом III ступені). Ва ўзроставай катэгорыі “5-6 класы”  больш за ўсіх журы здзівілі і ўразілі Лізавета Буян (раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дыплом I ступені),  Вольга Церашчук (Хаціслаўская СШ, дыплом II ступені), Лізавета Бабура (Ланская СШ, дыплом III ступені). Ва ўзроставай катэгорыі “7-8 класы” журы найперш адзначыла  выступленне Яўгеніі Мірчук (Мельніцкая БШ, дыплом I ступені) і Вольгі Барысюк (Пажэжынская БШ, дыплом II ступені).  Адказна па­ставіліся да конкурсу і старшакласнікі. Найбольш запамінальным выступленнем ва ўз­рос­тавай катэгорыі “9-10 класы” стала мастацкае чытанне твораў Юліяй Смаль (Хаціслаўская СШ, дыплом I ступені), Ганнай Крэнь (Олтушская СШ, дыплом II ступені), Алінай Яўтушык (Лукаўская СШ, дыплом III ступені).

На абласны этап творчага спа­бор­ніцтва былі накіраваны відэазапісы пераможцаў  раённага этапу (па адной лепшай рабоце кожнай узроставай ка­тэгорыі).

Шчыра віншуем пераможцаў, хай спрыяе ім фартуна.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 2
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!