ПАБЫВАЛІ Ў ГІСТАРЫЧНЫХ МЯСЦІНАХ

У рамках месячніка абаронна-масавай, спартыўнай работы і патрыятычнага выхавання педагогі раённай гімназіі арганізавалі для вучняў 5-7 класаў цікавую экскурсію. Школьнікі змаглі пабываць у мемарыяльным комплексе “Хатынь”, на Кургане Славы і ў Мінскім музеі гістарычных каштоўнасцей.
У Хатыні мы пазнаёміліся з гісторыяй нашай краіны у гады вайны, змаглі ўявіць сабе тое, што адбывалася з людзьмі ў той страшны час. Вучні ўбачылі званы, якія сімвалізуюць спаленыя дамы, дах хлява, у якім былі спалены 149 мірных жыхароў, пабывалі ля брацкіх магіл. Пасля экскурсіі па тэрыторыі комплексу мы адправіліся ў музей, дзе было шмат малюнкаў і фотаздымкаў, якія расказваюць аб даваеннай вёсцы, аб лёсе тых мірных жыхараў, якія былі забіты фашыстамі. Там жа, у музеі, можна было набыць сабе кнігі, брашуры, сувеніры.
А потым мы наведалі Курган Славы, змаглі ўзняцца на яго і ўбачыць Мінск з вышыні двухсот сарака адной ступенькі. А наперадзе нас чакала азнаямляльная экскурсія па горадзе і наведанне музея гістарычных каштоўнасцей. Там мы акунуліся ў атмасферу розных часоў і эпох: пабачылі адзенне ХІХ стагоддзя, зброю, музычныя інструменты і яшчэ шмат розных цікавых рэчаў, якія былі зроблены вельмі даўно.
Усім нам падарожнічаць вельмі спадабалася. Нас зачаравалі тыя мясціны, якія ўбачылі, зацікавілі змястоўныя расказы экскурсаводаў. І цяпер мы яшчэ больш ганарымся нашай краінай.
Дар’я ЗАКРУТНАЯ, вучаніца 7 “Б” класа раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!