Як уладкаваць дзіця ва ўста­нову дашкольнай адукацыі ў Маларыцкім раёне? Тлумачыць спецыяліст

Як уладкаваць дзіця ва ўста­нову дашкольнай адукацыі? Расказаць аб гэтым мы па­пра­сілі метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама Наталлю Барысевіч.

Фота-ілюстрацыя

– Для пастаноўкі на ўлік і атрымання накіравання ва ўстанову дашкольнай адукацыі бацькам выхаванцаў (іх законным прадстаўнікам) неабходна звярнуцца ў службу “Адно акно” мясцовага выканаўчага органа па месцы знаходжання ўстановы адукацыі,   – гаворыць Наталля Аляксандраўна. – У службу “Адно акно” прадастаўляюцца пашпарт ці іншы дакумент,   які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці,  яго пасведчанне аб нара­джэнні. Выдача накіравання ажыц­цяўляецца з улікам нормаў на­паў­няльнасці груп і ў адпаведнасці са спісам дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі, што адлюстроўвае чарговасць іх па­станоўкі на ўлік. З прычыны таго, што нарматыўнымі прававымі актамі прынцып  замацавання жылых дамоў за пэўнай установай дашкольнай адукацыі не ўстаноўлены, то пры адсутнасці месцаў у бліжэйшай уста­нове дашкольнай адукацыі накі­ра­ванне можа быць выдадзена ва ўстанову дашкольнай адукацыі ў зоне крокавага доступу альбо па ходу руху грамадскага транспарту.

– Наталля Аляксандраўна, як ажыц­цяўляецца прыём ва ўстанову дашколь­най адукацыі?

– Працэдура прыёму ва ўстановы дашкольнай адукацыі ўстаноўлена Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі. У адпаведнасці з гэтым дакументам прыём ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ёй свабодных месцаў і на падставе ўсіх неабходных да­ку­­ментаў. Згодна з Палажэннем кам­плектаванне груп і пераход вы­хаванцаў з адной групы ў іншую ажыццяўляецца штогод на пачатак навучальнага года (1 верасня).

Забараняецца перавод з групы ў гру­пу і прыём новых дзяцей ва ўста­нову адукацыі ў перыяд эпі­дэ­­міялагічнага пад’ёму інфекцыі COVID-19. Дакладней, тады, калі  ва ўстанове рэгіструюцца выпадкі гэтай інфекцыі і/ці не закончыўся перыяд правядзення санітарна-су­працьэпідэмічных мерапрыемстваў у сувязі з яе рэгістрацыяй.

Дарэчы,  сёлета дзіцячыя сады ў раё­не наведвалі 1193 дзіцяці. На 1 верасня,  па папярэдніх дадзеных,  упершыню ў дзіцячыя сады пойдзе 146 дзяцей ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў. 

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!