Настаўніца Людміла Церашчук у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу музеяў баявой славы (Маларыцкі раён)

Падведзены вынікі  рэспубліканскага кон­курсу музеяў баявой славы “Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем”, які быў прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення  Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і праводзіўся ў рамках рэс­публіканскай героіка-патрыятычнай ак­цыі “Вялікай Пермозе – 75!” У намінацыі “Музейны адукацыйны праект” дыпломам ІІІ ступені  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначана работа  настаўніцы пачатковых класаў Арэхаўскай СШ Людмілы Церашчук.

Яна на творчае спаборніцтва прад­ставіла праект «Выкарыстанне патэнцыялу школьнага краязнаўчага музея як сродак  маральнага выхаван-ня вучняў на вучэбных занятках па вучэбным блоку “Мая Радзіма – Беларусь”». Настаўніца лічыць, што вучняў пачатковых класах неабходна далучаць  да багатай гістарычнай, народнай спадчыны. Вялікі патэнцыял у гэтым накірунку мае краязнаўчы музей, бо яго асяроддзе выступае істотным сродкам уздзеяння на выхаванне асобы, фарміруе першапачатковыя ўяўленні і паняцці пра гісторыю  роднага краю.

– Я на конкурс прадставіла рас­працаваны цыкл заняткаў  па вучэбным блоку “Мая Радзіма – Беларусь”, – гаворыць  Людміла Васільеўна. – Ён складаецца з пяці ўрокаў па трох тэмах (“Нашы продкі”, “Стужка часу”, “У краіне майстроў і творцаў”, “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Багацце нашай краіны”).  Варта заўважыць, што прапанаваны цыкл заняткаў быў распрацаваны з улікам асаблівасцяў культуры і гісторыі аграгарадка Арэ­хава, якія прадстаўлены ў школьным краязнаўчым музеі. Для настаўнікаў, якія вырашаць выкарыстоўваць выхаваўчы патэнцыял музея, быў складзены каталог ва­рыятыўных практыкаванняў  для ра­боты з малодшымі вучнямі.  Ён уяўляе сабой набор розных прыёмаў, змяшчае падрабязнае апісанне сутнасці кожнага з іх. Прапанаваныя практыкаванні з’яў­ляюцца нетрадыцыйнымі, а гэта дае магчымасць павысіць цікавасць вучняў да музейных заняткаў. 

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 2
  • 12
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!