«Планета талентаў» маларытчан

Падведзены вынікі міжнароднага анлайн-фестывалю інструментальнай, вакальнай музыкі і мастацкага чытання “Планета талентаў”. Яго арганізатарам выступіў Цэнтр адукацыі і творчасці “Time” з г.Стамбул (Турцыя).

У ліку пераможцаў гэтага творчага спаборніцтва сярод больш чым ста ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Турцыі, Палесціны, Ізраіля, Італіі былі і вучні настаўніцы Маргарыты Рэянтовіч з Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Узнагародамі фестывалю адзначаны Сафія Міранюк, Маргарыта Федарук, Марк Пішчык, фартэпіянны дуэт “Сугучча” ў складзе Маргарыты Федарук і Лізаветы Піліпук. Настаўніца Маргарыта Рэянтовіч атрымала падзяку ад арганізатараў за высокую падрыхтоўку канкурсантаў.

Акрамя таго, член жу­ры міжнароднага анлайн-фестывалю інстру­ментальнай, вакальнай музыкі і мастацкага чытання «Планета та­лентаў» Кацярына Леў­чан­ка, кампазітар, член Беларускага саюза кам­пазітараў, музыкавед, аўтар кніг і вучэбных дапаможнікаў для музыкантаў, падарыла свае ноты з аўтографам Сафіі Міранюк , Маргарыце Федарук і Лізавеце Піліпук.

У намінацыі “Інструмен­тальная творчасць” на суд міжнароднага журы юныя маларыцкія музы­канты дасылалі відэа­запісы  выканання аднаго твора.  Сафія Міранюк прадставіла кампазіцыю  Рэйнгольд  Гліэр “Эскіз”,  Марк Пішчык – п’есу Уладзіміра Кажухара “Мара”, Маргарыта Федарук –  п’есу А. Чэйзінса “Гадзіна-пік у Ганконгу”, дуэт “Сугучча” – твор Дзмітрыя Лыбіна “Заблудившийся джаз”.

Вучні Маргарыты Рэян­товіч і падчас лет­ніх канікулаў працягваюць займацца музыкай. Яны ўдасканальваюць свае ўменні і навыкі, каб прадэманстраваць высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства на новых творчых конкурсах і фестывалях

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!