Абраз – Лукаўскаму храму

У Лукаўскай царкве ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы з’явіўся новы абраз. Па словах настаяцеля храма іерэя Сергія Бірук-Русу, абраз Царыцы Нябеснай “Лукаўская” нядаўна падарыў Уладзімір, жыхар Брэста. Напісаны ён хутчэй за ўсё праваслаўным вернікам з Украіны. Пра гэта сведчыць надпіс на ёй на ўкраінскай мове: “Абраз Палескай Маці Божай Лукаўскай”. Верагодна, сам мастак не раз бываў у в.Лукава і ўзносіў тут малітвы Усявышняму. Магчыма, падораны абраз быў спецыяльна заказаны кімсьці.
Між іншым, памяць цудатворнага Лукаў­скага абраза Божай Маці ўшаноў­ваецца кожны год у дзясятую пятніцу пасля Вялікадня. Сёлета гэтая дата прыпадае на 22 чэрвеня.
На здымку: новы абраз Божай Маці “Лукаўская”.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!