На Малоритском КОСКе сезон клубники (Малоритский район)

З 20 чэрвеня Маларыцкі кансер­вавага­роднінасушыльны камбінат актыўна “засыпае ў засекі” клубніцы. Салодкая ягада закупляецца ў Лунінецкім раёне. План нарыхтовак гэтай сыраквіны — 80 тон.

— У залежнасці ад надвор’я клуб­ніцы звычайна “ідуць” на працягу двух тыдняў, — гаворыць начальнік тэхналагічнага аддзела  камбіната Валянціна Грыгарук. — Іх адразу ж накіроўваем на перапрацоўку. Са свежай ягады ўжо выпушчана тры віды прадукцыі ў шкляных слоічках па 190 грам. Хутка ў гандлёвую сетку паступіць пюрэ з яблыкаў,  клубніц з вяршкамі, пюрэ з яблыкаў,  клубніц з цукрам, навінка — пюрэ з яблыкаў, клубніц і банана ў колькасці па 30 тысяч баначак кожнае. Акрамя таго, завершаны выпуск пюрэ з яблыкаў і клубніц у гнуткай упакоўцы (тыпу паўч,  па 90 грам у колькасці 35 тысяч штук), варэння з клубніц (30 тысяч шкляных слоікаў па 500 грам). Трохі пазней прадпрыемства наладзіць вытворчасць нектару з яблыкаў і клубніц з цукрам, а таксама паўфабрыкату  для  далейшай перапрацоўкі.

Валянціна Грыгарук расказала і пра планы аб’ёмаў нарыхтовак  на гэты год.

— Пасля клубніц надыдзе час закупкі цвятной капусты, капусты брокалі (да ста тон,  з Кобрынскага раёна),  маліны (да 30 тон),  чарніц (да 10 тон),  вішні (да 60 тон),  груш (да 200 тон),  персікаў (да 200 тон,  з Малдавіі). Больш за ўсё неабходна будзе нарыхтаваць морквы (300-400 тон) і яблыкаў (3 тысячы тон).

Між  іншым,  прадукцыя ААТ “Мала­рыцкі кан­сер­вавага­родні­насу­шыльны кам­бінат” запатра­бавана на айчынным і замежным рынку. Немалая ўвага на прадпрыемстве надаецца таксама і асартыменту прадукцыі,  які пастаянна абнаўля­ецца.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 22
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!