Міжнародны конкурс «Алея зорак”. Сярод пераможцаў — маларытчане

Падведзены вынікі І міжнароднага конкурсу  выканальніцкіх мастацтваў “Алея зорак”. Арганізатарам спаборніцтва стаў творчы фонд “Ніка” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі, камітэта па культуры Дзяржаўнай Думы Расіі. Конкурс праводзіўся завочна. Журы вызначала пераможцаў на аснове прагляду відэазапісаў двух рознапланавых музычных твораў. У лік пераможцаў трапілі і вучні Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў, якія прадэманстравалі высокі выканальніцкі ўзровень.

Дыпломам лаўрэата І ступені ўзнагароджана Аміна Паспелава (настаўнік Ала Кавалевіч) у намінацыі “Інструментальны жанр. Класічныя інструменты. Фартэпіяна. Сола” ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў. На суд журы Аміна прадставіла  конкурсную праграму (да 8 хвілін), якая складалася з выканання такіх музычных твораў, як “Адажыа” Аліны Безенсон і “Таката” Ісаака Бярковіча.

Дыплом лаўрэата ІІ ступені ў гэтым жа творчым спаборніцтве атрымала Эльза Гаўрылюк  (настаўнік Ірына Горнік, канцэртмайстар Ала Кавалевіч) у намінацыі “Інструментальны жанр. Струнна-смычковыя інструменты. Скрыпка. Сола” ва ўзроставай катэгорыі да 9 гадоў. У сваёй конкурснай праграме (да 5 хвілін) яна выканала канцэрт Фердынанда Кюхлера і “Гумарэску” Аляксандра Краўчука.

Акрамя таго, Ала Кавалевіч ад арганізатараў конкурсу атрымала два дыпломы. Першы – за ўклад у развіццё музычнага  мастацтва,  высокі прафесіяналізм і творчы падыход да работы,  другі – за прафесійную падрыхтоўку  маладога пакалення і ўклад ў развіццё культуры. Такім жа дыпломам узнагароджана і Ірына Горнік.

Жадаем юным музыкантам далейшых творчых перамог!

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 12
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!