“Планета музыкі” выхаванцаў Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў

Чэрвень выдаўся багатым  на творчыя дасягненні для вучняў Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. У скарбонцы перамог яе вучняў – шматлікія ўзнагароды з рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Пра гэта не раз пісала наша газета. І вось чарговыя дыпломы вучняў Маргарыты Рэянтовіч. Яны адразу атрымалі сем узнагарод рознай вартасці  за ўдзел у І міжнародным анлайн-конкурсе мастацтваў “Планета музыкі” (г.Магілёў). На суд журы юныя маларыцкія музыканты прадстаўлялі выкананне аднаго музычнага твора на выбар.

Арсеній Галоўчык і Іліян Нургаліеў

Узнагародамі адзначана выступленне Марка Пішчыка (дыплом лаўрэа­та І ступені,  намінацыя “Інст­ру­ментальнае выкананне. Сола”, узроставая катэгорыя “Да  9  гадоў”), фартэпіяннага ансамб­ля “Сугучча” ў скла­дзе Мар­гарыты Федарук і Лізаветы Піліпук (дыплом лаўрэата І ступені, намінацыя “Інструментальнае выкананне. Ансамбль”, узроставая катэгорыя “Змешаная група”),  Маргарыты Федарук (дыплом лаўрэата ІІ ступені, намінацыя “Інструментальнае выкананне. Сола”, узроставая катэгорыя “13-15 гадоў”), Сафіі Міранюк (дыплом лаўрэата ІІ ступені, намінацыя “Інструментальнае выкананне. Сола”, узроставая катэгорыя “10-12 гадоў”), фартэпіяннага ансамбля ў складзе Арсенія Галоўчыка і Іліяна Нургаліева (дыплом лаўрэата ІІ ступені, намінацыя “Інструментальнае выкананне. Ансамбль”, узроставая катэгорыя “10-13 гадоў”), Уладзіслава Кірына (дыплом лаўрэата ІІІ ступені, намінацыя “Інструментальнае выкананне. Сола”, узроставая катэгорыя “13-15 гадоў”).

Першы міжнародны анлайн-конкурс мастацтваў “Планета музыкі” стаў дэбютным для Ксеніі Мішчанкі, якая разам са сваёй настаўніцай Маргарытай Рэянтовіч выканала вясеннюю сюіту беларускага кампазітара Аліны Безенсон “Лошадка ковбоя”. Журы іх сумеснае выступленне адзначыла  дыпломам лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “Інструментальнае выкананне. Ансамбль”, узроставая катэгорыя “Змешаная група: настаўнік + вучань”.

Акрамя таго, Маргарыта Рэянтовіч атрымала Пісьмо падзякі  ад арга­нізатараў конкурсу за падтрымку і развіццё эстэтычнага густу, любові да мастацтва і дапамогу ў выхаванні маладога пакалення, а таксама за актыўны ўдзел і высокі ўзровень падрыхтоўкі  ўдзельнікаў творчага музычнага спаборніцтва.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!