На Малоритском КОСКе затратили более 100 тысяч рублей на повышение уровня контроля за качеством продукции

Ма­ларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат сваю першую прадукцыю выпусціў яшчэ ў 1955 годзе. Цяпер прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі пад гандлёвымі маркамі “Самбери”, “Таптышка”.

Прадукцыя прадпрыем­ства выпускаецца без араматызатараў, без фар­бавальнікаў, без кан­сервантаў. Камбінат, які мае тры цэхі (кансервавы, дзіцячага харчавання і асептычнага кансервавання), бесперапынна развіваецца і мадэрнізуецца. Вось апошняе таму пацвярджэнне. Завершаны капітальны рамонт вытворча-выпрабавальнай лабараторыі прадпрыемства.

— На гэтыя мэты затрачана больш за сто тысяч рублёў, — гаворыць начальнік лабараторыі Кацярына Паздзяйкіна. — Пасля перапланіроўкі лабараторыі стала магчымым  забеспячэнне паточнага правядзення аналізаў.  Акрамя таго, часткова было набыта новае абсталяванне. Цяпер наша лабараторыя адпавядае патрабаванням, якія прад’яўляюцца да вытворчых лабараторый, і мае тэхнічную магчымасць вызначаць параметры і праводзіць неабходныя выпрабаванні прадукцыі, што выпускаецца.

Акрэдытаваная лабараторыя прад­прыемства ажыццяўляе строгі кантроль якасці на ўсіх этапах вытворчасці, пачынаючы з моманту паступ­лення сельскагаспадарчай сыравіны і заканчваючы выпускам гатовай прадукцыі. Уся прадукцыя, якая выпускаецца камбінатам, абавязкова праходзіць праверку на арганалептычныя (аналіз успрыняцця органамі пачуццяў), фізіка-хімічныя, мікрабіялагічныя і радыялагічныя паказчыкі, а таксама на ўтрыманне нітратаў на стадыі вытворчасці і гатовай прадукцыі. Акрамя таго, лабараторыя кантралюе тэхналагічныя працэсы, вытворчыя нарматывы і рэжымы, а таксама санітарны стан памяшканняў, абсталявання, інвентару і санітарна-гігіенічныя ўмовы.

— У лабараторыі цяпер працуе восем чалавек — майстроў сваёй справы, — гаворыць Кацярына Мікалаеўна. — Гэта інжынер па стандартызацыі і сертыфікацыі Людміла Дзік­ляева, спецыяліст па мікра­біялогіі Ніна Міхай­лоўская, інжынер-радыёлаг Таццяна Бітуліна,  інжынеры-хімікі Юлія Валжанкова, Валян­ціна Астапюк і Іна Чуль, прэпаратар Валянціна Цыганчук. Калектыў у нас дружны, згуртаваны, адказны, які паказвае стабільна высокія вынікі ў працы. Менавіта ў многім дзякуючы яму,  прадпрыемства пастаянна  атрымлівае ўзнагароды за ўдзел у конкурсах рознага ўзроўню ў галіне якасці.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!