Праца і адпачынак летам у навучэнцаў маларыцкага ліцэя

У дзейнасці любой установы адукацыі актуальным з’яўляецца пытанне арганізацыі вольнага часу навучэнцаў у канікулярны час. Стварэнне лагераў працы і адпачынку на іх базе – адно з эфектыўных рашэнняў гэтага пытання. Менавіта так яго не адзін год ужо вырашаюць у Маларыцкім прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці. Ва ўстанове адукацыі традыцыйна навучэнцам, якія закончылі першы і другі курсы, прапаноўваюць папрацаваць і адначасова адпачыць у лагеры з дзённым знаходжаннем “Аграрый”. Сёлетні год не стаў выключэннем.

— Асноўная мэта “Аг­ра­рыя”, — расказвае на­мес­нік дырэктара па ву­чэбна-выхаваўчай ра­боце Маларыцкага праф­ліцэя Аксана Мірчук, — гэ­та арганізацыя заня­тасці і аздараўлення на­­шых навучэнцаў у перыяд летніх каніку­лаў. Ла­герныя дзверы,  як і ў мінулыя гады, адчынены з 09.00 да 16.00 што­дзень. Для 20 навучэнцаў арганізавана трохразовае гарачае харчаванне. Лагер працы і адпачынку створаны па лініі  Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні як другасны занятак моладзі.

Эфектыўная работа “Аграрыя” залежыць ад плана, у якім правільна і аптымальна выбраны і структураваны розныя справы і мерапрыемствы. Між іншым, кожны лагерны дзень абавязкова пачынаецца з фіззарадкі. Таксама прадугледжаны рухомыя гульні на свежым паветры.

Юнакі з “Аграрыя”  аказваюць істотную дапамогу ў падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да пачатку новага навучальнага года. Яны працуюць па 4 гадзіны ў дзень з рэгламентаванымі перапынкамі: добраўпа­радкоўваюць і прыбіра­юць тэрыторыю прафлі­цэя і вучэбнай гаспадаркі, рамантуюць мэблю ў ін­тэрнаце і інш. Па выніках  заканчэння змены ўсе навучэнцы атрымаюць грашовыя прэміі.

У лагеры  прафліцэя таксама ўвага трады­цыйна надаецца і прафі­лактычнай рабоце, пытанням здаровага ладу жыцця, бяспечнаму правядзенню вольнага часу юнакоў. З гэтай мэтай запланавана шмат сустрэч з прадстаўнікамі розных прафесій і служб.

Акрамя таго, у ліпені-жніўні ва ўстанове аду­кацыі будзе арганіза­ва­на для 20 навучэн­цаў працоўная брыгада па лініі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маларыцкага райвыканкама.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!