100 балаў на ЦТ па беларускай мове Ганны Чыж (Маларыта)

Максімальныя сто балаў на ЦТ па беларускай мове ў краіне набрала 78 абітурыентаў. Ся­ро­д іх – выпускніца Мала­рыцкай раённай гім­назіі Ганна Чыж. У другой выпускніцы гэтай жа ўстановы адукацыі Га­нны Пархаць – 99 балаў. Бліскучы вынік!

У Ганны Чыж і Ганны Пархаць не толькі аднолькавае імя. У дзяўчат шмат агульнага. Яны аднакласніцы, разам вучыліся ў групе, дзе на павышаным узроў-ні вывучалі матэматыку і фізіку, не адзін год сядзелі за адной партай. Выпускны экзамен па беларускай мове (пераказ) за курс сярэдняй школы на­пісалі на 10/10, установу аду­кацыі закончылі з залатымі ме­далямі. Акрамя таго, Ганна Чыж і Ганна Пархаць наведвалі міжшкольныя факультатывы па беларускай мове, матэматыцы і фізіцы. Ды і жыццёвую сцеж-ку дзяўчаты плануюць выбраць аднолькавую. Яны мараць стаць інжынерамі-праграмістамі. Праў­­­да, Ганна Чыж думае пра­фесію набыць у Беларускім на­­цыянальным тэхнічным уні­вер­­сітэце, а Ганна Пархаць – у Брэс­цкім дзяржаўным тэх­нічным універсітэце.- У сваіх ведах я была ўпэў­­нена, – гаворыць Ганна Чыж. –  Да цэнтралізаванага тэс­­ціравання пачала мэта­на­кі­равана рыхтавацца за­га­дзя. Пе­раканана, што для яго выніковай здачы трэба пэў­ная сістэма падрыхтоўкі. Неабходныя кан­сультацыі па беларускай мове на працягу навучальнага года атрымлівала ў сваёй настаўніцы Алены Мі­­калаеўны Серады. Шмат пе­рарашала тэстаў за мінулыя гады, правярала свае веды на пробным ЦТ.

— Заданні на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мо­ве асаблівай цяжкасці ў мя­не не выклікалі, таму што прак­тычна ўсё паўтарыла за некалькі дзён перад іспытам, – кажа Ганна Пархаць. – З за­даннямі справілася хутка, але аўдыторыю не пакідала,  шмат разоў пераправярала сябе. Аднак чамусьці “забуксавала” на такім простым і лёгкім за­данні А 12.  Ад хвалявання трошкі разгубілася. У выніку здала работу з адчуваннем, што дапусціла памылку. Калі вый­шла з аўдыторыі, адразу па­тэлефанавала сваёй на­стаў­ніцы Алене Мікалаеўне. Пасля размовы з ёю зразумела, што ўсё ж такі адна памылка ёсць.  У выніку заданне А 12 выканала часткова правільна і недабрала праз гэта аднаго бала да ста.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 18
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!