«Гранд-лета» Сафіі Міранюк (Маларыта)

У Мінску ўпершыню прайшоў міжнародны анлайн-канцэрт класічнай музыкі “Гранд-лета”. У ім прынялі ўдзел музыканты з адзінаццаці краін свету. Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў на гэтае творчае спаборніцтва падавала некалькі заявак. Аднак з усіх  іх журы выбрала толькі выступленне Сафіі Міранюк (настаўнік Маргарыта Рэянтовіч). Яна выканала на фартэпіяна п’есу савецкага кампазітара Р. М.Гліэра “Эскіз” і ўзнагароджана дыпломам. Соф’я таксама атрымала ад арганізатараў спаборніцтва падарачны сертыфікат у парк віртуальнай рэчаіснасці.

Цяпер зманціраваны са шматлікіх відэа­вы­ступленняў шматгадзінны канцэрт ама­тары кла­січнай музыкі могуць бясплатна паглядзець у лю­бы час на YouTub-канале “Му­­зычнай школы Арцёма Шап­лыка” і ў сацыяльных сет­­ках. Між іншым, Сафія Мі­ранюк выступае ў першым яго аддзяленні (дзеці) пад ну­марам 23.

– Адна з мэт канцэрта, – га­ворыць Маргарыта Сяр­гееўна, – сцвердзіць, што ў  няпросты час класічная му­зыка аб’ядноўвае людзей розных  прафесій і ўзростаў па ўсім свеце. Яна не мае межаў і яе немагчыма пасадзіць на каранцін.

Падчас анлайн-канцэрта гу­чаць творы Баха, Гайдна, Бетховена, Шапэна і іншых вялікіх кам­пазітараў свету. Такі канцэрт – цудоўная маг­чымасць дакрануцца да ча­роўнага свету  музыкі.

Мікалай Навумчык.

Поделиться:
  •  
  • 16
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!