“Добрага старту!”

Аматараў здаровага ладу жыцця становіцца ўсё больш і асабліва радуе, што сярод моладзі. Так, 1 красавіка ў Іванава пройдзе вясенні абласны крос сярод школьнікаў. У ім абавязкова прыме ўдзел і каманда нашага раёна. Таму ў рамках падрыхтоўкі нядаўна на базе спартыўнага комплексу “Жамчужына” прайшоў адборачны тур, дзе і трэба было з 80 чалавек вызначыць мацнейшых.
Адкрываючы спаборніцтва, дырэктар комплексу Міхаіл Улезла сказаў: “Мы задаволены, што вы сюды прыехалі, гэта наш першы самастойны крос, таму спадзяемся, што ён пройдзе на добрым узроўні. Я думаю, вы ўсе рыхтаваліся, рыхтаваліся і мы, таму ўсё павінна атрымацца. І вы павінны памятаць, што гэта не проста крос, а гэта адборачны тур да першынства вобласці. Добрага вам старту!” Да пачатку забегаў хлопчыкам і дзяўчынкам паказалі саму трасу кросу, якая праходзіла па перасечанай мясцовасці. Дарэчы, як адзначалася, у Іванава трэба будзе бегчы крос таксама праз мясцовасць, таму гэта была добрая трэніроўка. Усяго адбылося тры забегі, па выніках якіх і адбіраліся лепшыя. У выніку была сфарміравана каманда з 12 чалавек (6 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак), якая і прадставіць наш раён ў Іванава. Мы ў сваю чаргу жадаем ім поспехаў і, безумоўна, перамог!
Анастасія Максімук.
На здымку: у час кросу.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!