У Маларыце адбудзецца традыцыйны агляд-конкурс абрадавага фальклору і народныя гулянні

У гарадскім парку Маларыты ў нядзелю, 2 жніўня,  пройдзе 9-ы раённы агляд-конкурс  абрадавага фальклору “Спадчына зямлі маларыцкай”

Фота з архіву «Голаса часу»

У праграме:

13.00 – 21.00 – работа гандлёвых кропак і атрак­цыё­наў;

15.00 – 19.00 – 9 раённы агляд-конкурс абрадавага фальклору “Спадчына зямлі маларыцкай”:

– дэманстрацыя абраду “Зажынкі” ўдзельнікамі фальклорных калектываў Маларыцкага раёна;

– выстаўкі майстроў народнай творчасці і нацыянальнай кухні;

19.00 – 21.00 — “Песні маёй зямлі!” — канцэрт мастацкай самадзейнасці раёна з удзелам заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага дзіцячага клуба аматараў фальклору “Вясковая табала”  Хаціслаўскага СДК

Поделиться:
  •  
  • 16
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!