Дзяжурная па станцыі «Маларыта» Святлана Пішчык

Святлана Пішчык – дзяжурная па станцыі “Маларыта”. Тут яна шчыруе з 2011 года. Пра­цаваць на чыгун-цы – мара дзяцінства, якая ўзнікла ў дзя­сятым класе. Свят­ла­ну Іва­наўну заў­сё­ды чамусьці прываб­лі-валі цягнікі, іх пра­рэз­лівыя гудкі, раз­­мераны перастук-перазвон колаў па рэй­ках. А яшчэ вельмі пада­балася дзяўчыне фор­ма чы­гу­начнікаў. Цяпер аб жыц­цё­вым выбары яна ніколькі не шка­дуе.

Святлана Іванаўна закончыла Хаціслаўскую СШ, набыла спе­цыяльнасць “Арганізацыя пера­возак і ўпраўленне” ў Брэсцкім дзяржаўным каледжы чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі. На першае месца працы была накіравана дзяжурнай па станцыі “Закруцін”.

–Усе свае веды і вопыт неаб­ходна накіроўваць на тое, каб забяспечыць захаванне графіка і бяспекі руху – галоўнага закона чыгуначнага транспарту, – гаво­рыць Святлана Пішчык.

Па яе словах, дзяжурствы бес­кла­потнымі не назавеш: трэ­ба своечасова прапусціць паса­жырскія і грузавыя цягнікі, ад­соч­­ваць іх далейшы маршрут, за­бяс­печваць пагрузку і выгрузку. Да­во­дзіцца аператыўна рэагаваць і на нестандартныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць, прымаць тэрмі­новыя рашэнні. Акрамя таго, неабходна сачыць і за маніторам, на якім у рэжыме рэальнага часу адлюстроўваюцца выявы з камер, размешчаных на розных аб’ектах станцыі. Чыгунка патрабуе ўважлі­васці, абачлівасці, пільнасці і днём, і ноччу, каб забяспечыць бесперапынны і надзейны рух цяг­нікоў.

–Святлана Іванаўна,  колькі цяпер адпраўляеце цягнікоў? – цікаўлюся ў дзяжурнай.

–У параўнанні з мінулымі га­дамі іх стала менш. За змену да­водзіцца адпраўляць звычайна па 8-9 цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа ў двух накірунках – на Брэст і Хаціслаў.  Грузавых  цягнікоў за мяжу цяпер праз станцыю “Маларыта” праходзіць мала: адзін і то не кожныя суткі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 11
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!