Знайсці сваю жыццёвую сцежку

Каб вучням дапамагчы знайсці сваю жыццёвую сцежку, даць больш дэталёвае ўяўленне пра некаторыя ўстановы адукацыі, іх факультэты і спецыяльнасці, расказаць пра конкурсы ў мінулым годзе, прэстыжныя спецыяльнасці, умовы вучобы і пражывання ў інтэрнаце, матэрыяльную базу і інш., у раённай гімназіі для вучняў старэйшых класаў горада быў праведзены традыцыйны дзень прафарыентацыі. Яго арганізатарамі выступілі аддзел адукацыі і ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
На сустрэчы пра свае навучальныя ўстановы цікава расказвалі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Ваеннай акадэміі РБ, Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя швейнай вытворчасці імя Д.Карбышава, Маларыцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Каб пацвердзіць сказанае, для прысутных у зале былі прадэманстраваны невялікія відэапрэзентацыі.
Падчас сустрэчы таксама выступілі Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама; Таццяна Лаўрэенка, начальнік РАА.
Пасля заканчэння мерапрыемства многія вучні не спяшаліся разыходзіцца. Яны падыходзілі да прадстаўнікоў ВНУ і задавалі свае пытанні.
На здымку: у час правядзення дня прафарыентацыі ў раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!