Маларытчане выступілі за моцную, незалежную і квітнеючую Беларусь!

У аўторак, 25 жніўня, пасля заканчэння працоўнага дня, на пляцоўцы перад ГДК было мнагалюдна. Тут адбыўся мітынг “За моцную і квітнеючую Беларусь!” На яго сабраліся прадстаўнікі органаў мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, маларытчане і жыхары раёна, якім неабыякава будучыня роднай краіны. Людзі рознага ўзросту з’ядналіся, каб  выказаць падтрымку дзеючай уладзе і Прэзідэнту Беларусі.

Мерапрыемства было скіравана  на захаванне абранага нашай краінай курса – за мір, спакой і бяспеку роднай Беларусі. Удзельнікі мітынгу з нацыянальнымі сцягамі ў руках, чырвонымі і зялёнымі паветранымі шарамі скандзіравалі “За Беларусь!”, “За мір!”, падымалі плакаты з надпісамі “За будучыню незалежнай Беларусі!”,  “Мы – адзіныя”, “Наша сіла ў адзінстве”. У радах удзельнікаў мерапрыемства было шмат моладзі і  людзей пажылога ўзросту.

Адкрыў мітынг старшыня райвыканкама Міхаіл Бацэнка. У сваім выступленні ён сказаў аб тым, што ўжо трэці тыдзень супраць нашай краіны ідзе сапраўдная інфармацыйная вайна. Аднак гісторыя пераканаўча паказала: беларусаў не скарыць куляй, штыком, не спаліць агнём, не задавіць танкамі. 

Старшыня райвыканкама гаварыў аб тым, што вораг сёння выкарыстоўвае супраць беларускага народа самае лепшае, што ёсць у яго, – пачуццё справядлівасці, міласэрнасць, веру ў справядлівасць і здольнасць стаяць да канца за свае перакананні. Зброя ворага – хлусня, маніпуляцыі і правакацыі. Пад логунгі аб незалежнасці, аб спыненні насілля ў краіне спрабуюць рэалізаваць разбуральную праграму рэформ, якая  прывядзе за закрыцця заводаў, звальненняў, продажу зямлі, недаступнай медыцыны… Беларусы разумеюць, што ў нашай краіне ёсць што паляпшаць, аднак гэта будуць рабіць яны не падчас акцый і шэсцяў. Сваёй працай і свядомымі адносінамі наш народ будзе сам будаваць будучыню, не спадзеючыся на дапамогу сусветнага капіталізму.

Па словах Міхаіла Бацэнкі, цяпер прапагандысты і правакатары, хаваючыся за спіны абманутых людзей, імкнуцца стварыць бачнасць “народных” забастовак у краіне. Што рабіць у такой сітуацыі? Крытычна адносіцца да інфармацыі, якая падаецца на эмоцыях, не прымаць платных прапановоў “пастаяць” з плакатам. Грошы хутка заканчваюцца, а адчуванне фальшу застаецца надоўга. 

–Мы верым, што беларускі народ абавязкова справіцца і з гэтай бядой, таму што так было заўсёды. Наша з вамі задача – звесці да мінімуму магчымыя страты, – сказаў у заключэнні старшыня райвыканкама.

Затым да мікрафона падыходзяць прадстаўнікі розных пакаленняў і прафесій – людзі рознага ўзросту. Усе яны выказаюць сваю грамадзянскую пазіцыю, заклікаюць захаваць мір у краіне і згоду ў грамадстве, не дапусціць расколу міралюбівай Беларусі і замахаў на яе незалежнасць. Кожны з тых, хто выстуаў, падкрэсліваў, што незалежнасць, суверэнітэт дасталіся беларускаму народу няпроста. І трэба зрабіць усё, каб захаваць агульныя здабыткі і прымножыць іх.

Пра гэта гаварыла і дырэктар  Маларыцкай раённай гімназіі, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алена Серада, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Анатолій Панасюк, а таксама старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Соф’я Якубчык,  намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Маларыцкага лясгаса Наталля Касянюк, галоўны ўрач Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы Пётр Селівонік, дырэктар Маларыцкага раённага цэнтра культуры Вольга Краско.

Сваімі думкамі пра тое, што адбываецца ў краіне, мы папрасілі  падзяліцца ўдзельнікаў мітынгу.

–Падзеі апошніх тыдняў, якія адбываюцца ў краіне, паказалі, што некаторыя, як па камандзе, могуць страціць розум, памяць, павагу адзін да аднаго, згоду, – гаворыць Віктар Астапчык. – Крыўдна, што на заклікі выходзіць на вуліцы і плошчы актыўна адгукаецца моладзь, тыя, каму толькі па 18-20 гадоў. Уцягваць іх у палітыку – злачынства! У іх жа неакрэплая псіхіка, малы жыццёвы вопыт і не сфармаваная жыццёвая пазіцыя. Трэба па ўсіх  жыццёвых пытаннях мець сваё “я”, уласнае перакананне, трэба не паддавацца на правакацыі і ананімныя заклікі да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў і ўчынкаў. Раскаянне прыйдзе потым, але ўжо будзе позна.

–Тое, што адбываецца ў краіне цяпер, мяне кранула да глыбіні душы, – кажа Антаніна Пішчык. –  Гляджу са слязамі на вачах навіны  на тэлеканалах і не магу зразумець учынкі некаторых людзей. Нам нельга цяпер дапусціць, каб разгарэлася полымя варожасці, нянавісці, братазабойства ў грамадстве. Нельга, каб наш памяркоўны народ раздзялілі на два варожыя лагеры. Спадзяваюся, што нам хопіць мудрасці, разважлівасці, каб захаваць мір і спакой у роднай краіне, у родным краі. Так хочацца крыкнуць на ўвесь голас, каб пачулі ўсе: гаспадарамі ў сваёй краіне з’яўляемся толькі мы.  І толькі нам вырашаць, як будзем жыць далей.

Жыхары Маларытчыны, пераканана, горача любяць сваю радзіму, цэняць дасягненні Беларусі  ў розных сферах жыццядзейнасці і выступаюць за мір у грамадстве,  спакой, стабільнасць і развіццё дзяржавы. Так было, так і павінна быць далей!

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!