На Маларытчыне за парты сядзе звыш 3100 школьнікаў, з іх — 337 першакласнікаў

Першага верасня – дата асабліва святочная і хвалюючая, урачыстая і запамінальная, бо менавіта з гэтага дня пачынаецца няпросты шлях да ведаў, да новых дасягненняў, ад­крыццяў, поспехаў  і вяршынь.

– Сёлета ва ўстановах адукацыі Ма­ла­рытчыны, па папярэдніх дадзеных, для 337 учарашніх да­школьнікаў пачнецца «класнае» жыццё, – га­ворыць начальнік ад­дзела па адукацыі рай­вы­канкама Тац­цяна Лаў­рэенка. – З іх 240 ся­дуць за пар­ты ў гарадскіх уста­новах адукацыі. 

Усяго ў новым наву­чаль­ным го­дзе, па па­пярэдніх дадзеных, на Маларытчыне будзе на­вучацца 3126 вучні ў 243 класах-камплектах. Ні ад­­на ўстанова адукацыі ў раёне да 1 верасня не будзе рэарганізавана. Усе яны будуць працяг­ваць пра­цаваць у раней­шым статусе.

Сёлета сваю прафесійную дзей­насць у адзінаццаці ўстановах аду­кацыі ўжо пачало 15 маладых спе­цыялістаў. Трыма настаўнікамі папоўніўся педагагічны калектыў  Лу­каўскай СШ,  двума – Макранскай і Чарнянскай СШ. Цяпер ус­та­новы адукацыі  Маларытчыны ўкам­плектаваны неабходнымі педа­га­гічнымі кадрамі на сто пра­цэнтаў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!