Сваё званне ў сёмы раз пацвердзіў узорны баянны аркестр Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў

Узорны баянны ар­кестр Ма­ла­рыц­кай дзі­­­цячай школы мас­тацтваў у сё­мы раз пац­вердзіў сваё зван­не. Абласная атэстацыйная ка­місія адзначыла традыцыйна высокі мастацкі, вы­ка­нальніцкі і  пра­­фе­сійны ўзро­вень ка­лек­­тыву.

– З улікам эпідэ­мія­­ла­гічнай сітуацыі чарго­вае пацвярджэнне звання праходзіла ў завочнай фор­ме, – гаворыць кі­раў­нік баяннага аркестра Вік­торыя Багданава. – На суд абласной камісіі было падрыхтавана 30-хвіліннае ві­дэавыступленне. У яго пра­граме  прагучала восем аб’ёмных разнажанравых твораў, якія былі раз­вучаны калектывам за апошнія тры гады. Падчас выступлення ўзор­­нага баян­нага аркестра яго ўдзель­нікі іграюць на баянах, акардэонах, клавіш-ных інструментах, гітары, шу­­мавых інструментах, удар­­най устаноўцы, бас-гітары.

Калектыў, у якім у ас­ноўнай групе цяпер  22 вучні трэцяга-сёмага га­доў навучання,  скрупулёзна працуе над вывучэннем кожнай партыі, пастаянна ўдасканальвае тэхніку ігры. Для ўдзель­нікаў узорнага дзіцячага баяннага аркестра га­лоў­ным з’яўляецца вынік, а ён найперш заключаецца ў канцэртнай дзейнасці.

Арганізатарам, мас­тац­кім кіраўніком аркестра стала Валянціна Калоша, якая ў 1989 годзе стварыла аркестр баяністаў і акар­дэаністаў. Ужо ў 1999 годзе калектыву за высокае выканальніцкае майстэрства і актыўнае творчае жыццё пры-своена званне “Узорны”. З лістапада 2010 года калектывам кіравала Наталля Яромчанка. У 2015 годзе баянны аркестр узначальвалі дырэктар школы мастацтваў Ірына Пятрухіна і вы­пускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вікторыя Багданава. Дырыжорам калектыву Вікторыя Сяр­гееўна стала ў ве­расні 2015 года.

Іграць ва ўзорным дзі­цячым баянным аркестры прэстыжна і ганарова.  Не так проста стаць яго аркестрантам. Туды трапляюць найбольш здольныя вучні, якія перавадны экзамен па спецыяльнасці “Баян” здаюць лепш за ўсіх.

– Кожны год наш ка­лектыў часткова абнаў­ляецца, – гаворыць Вік­­­­торыя Багданава. – Вучні заканчваюць на­вучанне і пакідаюць сцены дзіцячай школы мастацтваў. Ім на змену прыходзяць іншыя. А гэта значыць, што многае патрэбна зноў пачынаць спачатку, каб не зніжаўся прафесійны ўзровень, вы­сокая творчая планка. У калектыва цяпер дзей­нічае яшчэ і  рэзервная гру­па,  у якой іграе дзесяць вучняў.

За час свайго існа­вання ўзорны дзіцячы баянны аркестр адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню. Най­больш значнымі ў скар­бонцы творчых да­сяг­ненняў з’яўляюцца дыплом VII Рэспубліканскага агляду-конкурсу метадычнай і творчай работы, дыплом лаўрэата першай ступені V рэс­пуб­ліканскага адкрытага кон­курсу маладых выканаўцаў “Беларускія таленты” ў намінацыі “Інструментальнае вы­канальніцтва”, дыплом лаўрэата першай ступені ІІ міжнароднага конкурсу выканальніцкіх мас­тацтваў “#Сябры-2019”.

Калектыў займаецца ак­тыўнай канцэртнай дзейнасцю. Ён з’яў­­ляецца ўдзельнікам раён­­ных аг­лядаў, кон­курсаў,  фес­ты­валяў,  розных канцэртаў, прымеркаваных да памятных  і святочных дат.

– Узорны дзіцячы баянны аркестр пастаянна абнаўляе свой творчы рэпертуар, – кажа дырэктар дзіцячай школы мас­тацтваў Ірына Пятрухіна. – Ён разнастайны па стылі і на­­кірунках. Праца з вуч­нямі ў калектыве не толькі поўнасцю адпа­вядае мэтам і зада­чам навукова-адукацый­нага працэсу ва ўста­нове адукацыі, але і значна павышае яго эфек­тыўнасць. Узорны баянны аркестр мае ста­більную канцэртную пра­граму, якая адпавядае высокаму мастацкаму ўзроўню.

Нягледзячы на гэта, цяпер калектыў актыўна працуе над новым рэпертуарам, рыхтуецца да чарговых творчых спа­борніцтваў і канцэртных выступленняў.

Мікалай НАВУМЧЫК

Поделиться:
  •  
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!