У Маларыце ўстанавілі новы паклонны крыж

У рай­­цэнтры асвечаны 3,5-метровы стальны па­к­лон­ны (засцерагальны) крыж. Устаноўлены ён пры выездзе (злева),  на скрыжаванні вуліц Паў­днё­вая – Несенюка – Але­сіка – на­­кі­рунак да­рогі Ма­­ла­рыта-Ха­ціс­лаў.

Падножжа крыжа выкла­дзена каменнем, якое сімвалізуе гару Галгофу, на якой быў распяты Хрыстос. Чын асвячэння паклоннага крыжа здзейснілі благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы, протаіерэй Віктар Паляціла і клірык гэтага хра­ма, протаіерэй Сергій Струнец.

Першыя прыдарожныя крыжы з’явіліся ў апо­стальскія часы. Іх узнімалі свя­тыя апосталы, узвяшчаючы жыхарам аб пачатку ў іх землях хрысціянскай пропаведзі. Раней людзі, калі адпраўляліся ў дарогу альбо ўваходзілі ў населены пункт, абавязкова спыняліся ля паклонных кры­жоў, прасілі дапамогі ў Бога і дзякавалі яму і ня­бесным заступнікам. Па тра­дыцыі ля іх  нашы продкі развітваліся з нябожчыкамі. Паклонныя крыжы спрадвеку ўсталёўваліся на ўездзе ў населены пункт для таго, каб Бог абараніў, каб мець своеасаблівы духоўны шчыт ад розных нягод і нястачы.

Існуе думка, што любы горад, вёска – гэта абгароджаная прастора, а дарогі – асноўныя каналы ўзаемадзеяння з навакольным светам. Па гэтай прычыне ўваход у населены пункт трэба абараніць. Гэтую ролю выконваюць усталяваныя на ўездзе крыжы. Прынята лічыць, што яны не прапускаюць нячыстую сілу і хваробы. Такія  крыжы вельмі шанаваліся.

…Яшчэ засталося ўста­на­віць паклонны крыж  пры выездзе з горада, у на­кі­рунку дарогі Маларыта-Ляхаўцы. Пасля гэтага райцэнтр будзе з усіх бакоў “аб­кру­жаны” імі. Па словах протаіерэя Віктара Паляціла, устанавіць крыж плануецца да Узвіжання Крыжа Гасподня. Гэтае двунадзясятае свята ў праваслаўных вернікаў адзначаецца штогод 27 верасня.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!