«Пакуль не пахаваны апошні салдат…» У Маларыцкім раёне вяліся пошукавыя ра­боты

Вайна лічыцца няскончанай, пакуль не пахаваны апошні яе салдат. Нягледзячы на тое, што 75 гадоў мінула з апошніх выбухаў Вялікай Айчыннай вайны, але далёкае рэха тых страшных часоў адгукаецца і сёння. Колькі яшчэ жудасных таямніц тоіць у сабе маларыцкая зямля – не вядома. Крывавыя баі разгарнуліся тут у спякотныя летнія дні 1941-га года, калі чорнай навалай напалі фашысты на нашу Радзіму. Насмерць стаялі байцы Чырвонай арміі, мужна абараняючы кожны метр зямлі.


Прамільгнула не ад­но дзясяцігоддзе з тае страшнае пары. Да­жываюць свой век ве­тэраны, раны якіх, як і раны зямлі, не зарубцуе час. На гэтым тыдні, з 14 па 18 верасня, у ляс­ным масіве, што не­падалёку ад вёскі Кар­пін, вяліся пошукавыя ра­боты 52-ім асобным спецыялізаваным по­шу­кавым батальёнам. Як паведаміў камандзір пер­шай спецыялізаванай по­шукавай роты, старшы лейтэнант Сяргей Мырза, спачатку былі знойдзены ас­танкі трох салдат-чыр­вонаармейцаў, якія загінулі ў першыя дні вайны. Акрамя та­го, бы­ло знойдзена абму­н­дзі­раванне, боепрыпасы да стралковай зброі, ка­шалёк з савецкімі ма­нетамі і лыжка, на якой вы­гравіраваны надпіс на лацініцы “Вадзік Мітуш”. Менавіта дзякуючы гэтай знойдзенай лыжцы, мож­на будзе высветліць і асобу загінулага бай­ца. У 50-ці метрах ад першага пахавання выяў­лена яшчэ адно, у якім спачылі вечным сном 5 байцоў, тут жа ляжалі два ме­дальё­ны, штык, каскі, міска, часткі стралковай зброі.


Вельмі беражліва, з ас­цярогай, служачыя по­шу­кавага батальёна дас­таюць астанкі, зной­дзеныя прадметы. Ві­до­вішча не для сла­банервовых. Нават страш­на ўявіць, што ад­­­­бывалася тут больш за семдзясят год та­му назад: дзень пера­тварыўся ў ноч, зямля ад выбухаў уставала дыбам і ўсё навокал дыхала пеклам і смерцю.
— Задача не толькі зна­ходзіць няўлічаныя месцы пахаванняў воінаў і мірных жыхароў, што загінулі падчас Вялікай Ай­чыннай вайны, — гаво­рыць Сяргей Мырза, — але, што не менш важ­на, вярнуць іх імёны з небыцця. У гэтым на­прамку вядзецца вя­лікая пошукавая работа ў архівах, знач­на дапа­магаюць нам мяс­цовая ўлада, ваен­ка­маты.


Знойдзеныя астанкі чырвонаармейцаў спе­цыялісты пастараюцца ідэн­тыфікаваць. За­тым з вайсковымі ўра­чыстасцямі яны бу­дуць перапахаваны. Вар­та адзначыць, што вя­лікую падтрымку па ўве­кавечванні памяці загі­нулых воінаў-чыр­вонаармейцаў, пра­водзіць Федэральнае агенцтва па справах Садружнасці Неза­лежных Дзяржаў, суай­чыннікаў, што пра­жы­ваюць за мяжой і па гу­манітарным супра­цоўніцтве, Расійскі цэнтр навукі і культуры. У пры­ватнасці, галоўны спецыяліст-эксперт цэнтра Аляксандр Разу­маў на гэтым тыдні на­ве­даў Маларытчыну, па­знаёміўся з гісторыяй раёна і пабываў на аб’екце, дзе праводзіліся по­шукавыя работы.
Кацярына Яцушкевіч.

 

Поделиться:
  •  
  • 15
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!