Гандбольныя баталіі

На працягу трох дзён ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына” кіпелі гарачыя пачуцці. Тут праходзіла першынство РБ па гандболу сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ краіны. За кубак і званне называцца лепшымі змагаліся дзяўчаты 2000-2001 гадоў нараджэння. За гульнёю прыйшлі паназіраць шмат балельшчыкаў. Майстэрству юных гандбалістак, сапраўды, можна было пазайздросціць. Маларытчыну на турніры прадстаўляла каманда ДзЮСШ, якую трэніруе Таццяна Малашэнка, майстар спорту па гандболу. Нашы дзяўчаты стараліся, выкладваліся з усіх сіл, дэманструючы добрае спартыўнае майстэрства і азарт. У выніковай турнірнай табліцы гандбалісткі-маларытчанкі занялі 6 месца. Акрамя таго, Хрысціна Гапанюк (вучаніца 4 “А” класа СШ №1) прызнана лепшым вуглавым іграком. Яна закінула ў вароты сапернікаў 20 мячоў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: каманда юных гандбалістак ДзЮСШ разам з Таццянай Малашэнка, трэнерам, і Аляксандрам Варабіем, галоўным суддзёй спаборніцтваў.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!