Тысячы тон сыравіны. Сезон нарыхтовак на Маларыцкім камбінаце

На Маларыцкім кан­сер­вава­гарод­ні­насу­шыль­ным кам­­бінаце, ад­­ным з вядучых у краіне прад­прыемстваў па вы­творчасці дзі­­цячага хар­ча­вання, поўным ходам ідзе нарых­тоўка ві­та­міннай пра­дукцыі.

Цяпер на канвееры – яблыкі позніх гатункаў. Іх у “засекі” камбіната  неабходна засыпаць 2500 тон. Яблыкі нарыхтоўваюцца па цане 30 капеек за кілаграм на тэрыторыі Брэсцкага, Кобрынскага, Пінскага і Гро-дзенскага раёнаў. Па пачатак кастрычніка для далейшай пе­рапрацоўкі ўжо на­быта больш за 1600 тон. Яб­лычная сы­равіна для вырабу дзі­цячага харчавання павінна мець адпаведную  якасць. Мае значэнне і колькасць сухога рэчыва, і ступень спеласці пладоў, і іншае.

–Аднак аднымі яб­лы­камі камбінат не жыве, – гаворыць майстар па сыравіне Сяргей Сацюк. – Мы выпускаем разнастайную вітамінную прадукцыю, а для гэтага патрэбна і адпаведная сыравіна. Цяпер адначасова  прадпрыемства яш­чэ нарыхтоўвае ма­ліну ў Маларыцкім, Драгічынскім і Коб­рынскім раёнах. Пры плане 30 тон ужо ў “засекі” засыпана 50 тон гэтай салодкай ягады. Адкрыты сезон нарыхтоўкі і гар­бузоў. Плануем, што 50 тон іх закупім на тэрыторыі Маларыцкага раёна. Традыцыйна прадпрыемства нарыхтоўвае і моркву. Сёлета яе пастаўляем з Лунінецкага раёна. Пры плане 700 тон для перапрацоўкі ўжо набыта 100 тон. Таксама ўжо нарыхтавана 71 тона клубніц (план 40 тон), 21 тона – чарніц (план 10 тон), 73 тоны – грушы (план 200 тон), 53 тоны – капусты цвятной (план 40 тон). Асобныя віды вытворчасці прадпрыемства “завязаны” на частковым выкарыстанні ім­партнай сыравіны. Напрыклад,  400 тон персіка (план 200 тон)  закуплена ў Малдове. Таксама сёлета ў гэтай жа краіне плануецца набыць 400 тон чарнасліву.

Прадукцыя, якая вырабляецца на прадпрыемстве, на складзе не залежваецца. Яна карыстаецца попытам у спажыўцоў.

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 1
  • 13
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!