НЕ ДАЕХАЛІ…

Страшная трагедыя здарылася 16 красавіка каля 16 гадзін на дарозе Дарапеевічы-Чарняны. Вадзіцель аўтамабіля “Форд-Сіера” не справіўся з кіраваннем, машына “ўляцела” ў прыдарожнае дрэва, у выніку чаго адна пасажырка загінула на месцы. Вадзіцель і яшчэ адзін пасажыр атрымалі цялесныя пакалечанні і трапілі ў бальніцу.
Па словах загадчыка рэанімацыйнага аддзялення райбальніцы Сяргея Шугалы, стан здароўя пацярпелых ацэньваецца, як стабільны. З рэанімацыйнага аддзялення яны пераведзены ў хірургічнае.
Факт каменціруе начальнік райаддзела міліцыі Аляксандр Мельнік, які непасрэдна выязджаў на месца аварыі:
— Мне шмат даводзілася бачыць аварый, гэтая – з ліку жудасных. На жаль, сёлета яна ўжо трэцяя ў нашым раёне. І ва ўсіх трох выпадках загінулі 2 маладыя жанчыны і дзяўчына. У двух выпадках віноўнікамі аварый былі нецвярозыя вадзіцелі.
Па меркаванні медыкаў, і вадзіцель аўтамабіля “Форд-Сіера” быў у нецвярозым стане.
Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: вось што засталося ад “Форда-Сіеры”.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!