Творчае сузор’е «Чарняначкі» (Маларыцкі раён)

Творчае сузор’е «Чарняначкі» Ужо на працягу 33 гадоў ан­самбль народнай песні “Чар­няначка” Чарнянскага СДК (кіраўнік Вольга Дзягель), радуе сваіх прыхільнікаў сама­быт­насцю і разнастайным рэ­­пертуарам. Яго ўдзельнікі зна­­ходзяцца ў пошуку новых твор­чых iдэй, магчымасцей, iх мастацкага i сцэнiчнага ўва­саблення, адлюстравання ў сваёй дзейнасцi невычэрпнай крынiцы вобразаў народнай творчасцi. Ганаровае званне народнага ансамблю “Чар­няначка” нададзена ў  1993 годзе. У верасні 2020 года калек­тыў яго пацвердзіў у чар­говы раз.

Фота з архіву ансамбля народнай песні «Чарняначка» Чарнянскага СДК

Творчая гісторыя “Чарняначкі” пачалася яшчэ ў 1987 годзе. Ансамбль быў створаны дзя­кую­чы намаганням нас­таў­ніцы мясцовай школы Ульяны Пілі­паўны Дзямянка, якая стаяла ля яго вытокаў.

Любоў да народнай песні са-б­рала ў аматарскае аб’яднанне Ірыну  Кветка, Тамару Сцепанюк, Марыю Страйчук, Марыю Міцюк. Да іх ахвотна далучыліся Ніна Філановіч, Марыя Кулічык, Тац­цяна Фёдараўна Дзягель. Не зас­таліся ўбаку Вера Пархамук і Людміла Янч. У гэтым жа годзе ў калектыў улілася і Вольга Дзя­гельЯна ўнесла новы струменьчык у творчасць ансамбля і з 2001г. яго ўзначаліла. Спа­чатку жанчыны спявалі для сябе, для душы, для нас­трою. Аднак з часам пашы­раўся рэпертуар, расло май­стэрства. “Чарняначка” па­ча­ла праводзіць канцэрты ў Чар­нянскім СДК, пазней аб’-ехала з выступленнямі ўсе вёскі свайго калгаса, жыхары якіх цёпла прымалі самадзейных артыстаў. Старшыні калгаса імя Крупскай Анатолю Яс­нюку таксама падабалася вы­ступленне “Чарняначкі”. Ён, як прыхільнік творчасці калектыву, дапамог набыць сцэнічныя кас­цюмы на сродкі калгаса. Былы дырэктар школы Мікалай Дзямянка таксама падтрымаў добрую ініцыятыву і, як аматар народнай песні, доўгі час быў адзіным спеваком сярод жанчын.

Цяпер у калектыве 10 та­ле­навітых спявачак. Гэта, ак­рамя Вольгі Дзягель, Раіса Ас­тапук (акампаніятар), Алена Зяленіна, Галіна Ціхановіч, Яна Філановіч, Наталля Сычова, Крысціна Абрамук, Аксана Лой­чыц, Таццяна Уладзіміраўна Дзягель і Людміла Астапук. Састаў калектыву па тых ці іншых прычынах змяняўся: ад­ны ўдзельнікі пакідалі яго, іншыя ўліваліся. Нязменным заставаўся высокі ўзровень вы­канальніцкага майстэрства. Гэта дасягалася шматлікімі рэ­петыцыямі, жаданнем ра­даваць сваіх гледачоў пры­го­жымі і кранальнымі песнямі.  З першага саставу ў калектыве цяпер спявае толькі Вольга Дзя­гель. Самай маладой удзель­ніцай з’яўляецца вучаніца 11 класа Чарнянскай СШ Яна Фі­лановіч.

–Нездарма песню называюць гаючымі лекамі для душы, – гаворыць кіраўнік ансамбля Вольга Дзягель. – А калі гэта яшчэ і беларуская на­род­­ная, то асалоду ад яе пра­слу­хоўвання атрымоўваем удвая большую. Перад сілай музыкі, удала падабраных слоў, якія пранікаюць у тваю душу, адступаюць любыя нягоды і на сэрцы становіцца лягчэй.

Галоўная мэта дзейнасці “Чар­няначкі” – далейшае раз­­віццё выканальніцкага май­стэрства, фарміраванне мас­тацкага густу шляхам вывучэння музычных твораў розных стыляў. У рэпертуары ансамбля цяпер – беларускія, рускія, украінскія, мясцовыя народныя песні і песні ў апрацоўках розных аўтараў, у тым ліку і аўтараў Брэстчыны. Рэпертуар пастаянна абнаў­ляец­ца і па­паўняецца новымі цікавымі творамі. Пры калектыве дзей­нічае вакальная група, трыа, дуэты. Выконваюць нумары таксама і асобныя са­лісты.

Паколькі “Чарняначка” – ка­лектыў жаночы, то, па сло­вах Вольгі Васільеўны, гэта на­кладвае пэўны адбітак на рэ­пертуар. Творы для выканання ў асноўным падбіраюца лі­рычныя: аб жаночай долі, каханні. Ёсць таксама песні грамадзянскага гучання (аб Ра­дзіме, родным краі), вясёлыя, жар­тоўныя. У апошні час вялі­кае значэнне калектыў надае тво­­рам духоўнага зместу, фаль­клорным праграмам, якія суправаджаюцца абрадавымі песнямі, фрагментамі  рытуаль­ных дзеянняў.

“Чарняначка” не раз вы­сту­пала на сцэнах Маларыты, Ол­туша, Радзежа, Лукава, Арэ­хава, Дарапеевіч, Ланской, Гвозніцы, на Украіне. Купальская песня “Ой рана на Івана” ў вы­кананні калектыву гучыць у філь­ме “Забытые боги”, знятым на студыі “Масфільм” у 1990 го­дзе. З праграмай “Чарнянскія шчадроўкі” самадзейныя ар­тысты выступалі на беларускім тэ­лебачанні ў перадачы “За­прашаем на вячоркі”, увай­шлі ў дзясятку лепшых калек­тываў года. Чатыры перадачы Брэсцкага абласнога тэле­бачання прысвячаліся калек­тыву “Чарняначкі” (1990, 1995, 1996, 1997гг.). Яе песні гу­чалі на абласным (1993г.) і рэс­публіканскім (1996г.) радыё. “Чарняначка” таксама спявала на Міжнародным фестывалі беларускай песні ў Польшчы (1994г.). Пра гэты ансамбль на­род­най песні па­даецца невялікая інфармацыя і ў энцыклапедыі “Беларускі фальклор”, якая выдадзена ў 2006 годзе.

– Вольга Васільеўна, “Чар­няначка” выступае ў прыгожых сцэ­нічных касцюмах. Адкуль яны ў вас?

–Касцюмы выраблены маімі ру­камі ў адным стылі, – гаворыць Вольга Дзягель. – У іх імкнула-ся ўвасобіць традыцыйныя эле­­менты вышыўкі  чарнянскага рэгіёна маларыцкага строю адзення… Мне яшчэ хацелася б дадаць, што у канцэртных пра­грамах ансамбля ў якас­ці акампанемента выка­рыс­тоўваюцца шумавыя інст­ру­­менты: барабан, бубен, браз­готкі. Гэта дазваляе зра­­біць вы­ступленне больш ка­ларытным, яркім і запамі­наль­ным.

Цяпер ансамбль народнай песні “Чарняначка” – калектыў згур­таваны, зладжаны, ма­більны,  які па-ранейшаму ра­дуе творчасцю прыхільнікаў і слу­хачоў. Дасягнуўшы пэў­ных поспехаў на творчым шляху, “Чарняначка” не спы­няецца, імкнецца наперад, па­стаянна ўдасканальвае сваё май­стэрст­ва. Дапамагае ансамблю ў гэтым творчасць, песні і талент.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 2
  • 14
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!