Кубаметры смецця сабралі і вывезлі з лесу на Маларытчыне

Добраахвотная штогадовая акцыя “Чысты лес” па навядзенні парадку ў лясах Беларусі праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі з 2010 года. На Маларытчыне, як і па ўсёй краіне, сёлета яна прайшла 17 кастрычніка. Кампанія па навядзенні парадку ў лясным фондзе традыцыйна накіравана на выхаванне ў грамадзян беражлівага стаўлення да лесу, на тое, каб родная прырода была яшчэ больш прыгожай, каб лясныя багацці краіны памнажаліся новымі ляснымі масівамі.

????????????????????????????????????

– Неабходна адзначыць,  што ўборка лесу адбываецца не толькі падчас кастрычніцкай акцыі, але і на працягу ўсяго года, – гаворыць намеснік дырэктара па ідэалагічнай работе Маларыцкага лясгаса Наталля Касянюк. – Аднак масавы характар яна набывае падчас акцыі “Чысты лес”. Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным. Штогод яно збірае пад трыста добраахвотнікаў, неабыякавых да лёсу роднай прыроды.

Сёлета ў акцыі “Чысты лес” прынялі ўдзел усе лясніцтвы Маларыцка­га ляс­гаса, вучні сярэдняй школы № 2 райцэнтра. Пад­ключыліся да акцыі таксама і прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “БРСМ”, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Маларыцкага  раёна газазабеспячэння, раённага  аддзела па надзвычайных сітуацыях, работнікі дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае та­­варыства паляўнічых і ры­баловаў”,  ААТ “Чарняны”.

Удзельнікі акцыі разам чыс­цілі лясны масіў ад смецця,  добраўпарадкоўвалі тэрыторыю ў месцах адпачынку і ўздоўж  дарог,  а таксама вакол населеных пунктаў. Акрамя таго, агульнымі намаганнямі ўдзельнікаў сёлетняй акцыі “Чысты лес”  сабрана і вывезена 13 кубаметраў бытавога смецця. Нягледзячы на тое,  што цяпер шырока выкарыстоўваюцца тэхнічныя сродкі для выяў­лення парушальнікаў ляснога і прыродаахоўнага за­­канадаўства,  несанкцыянаваныя звалкі ў лясах яшчэ застаюцца надзённай праблемай для леснікоў. Між  іншым, з  дапамогай камер назірання фіксуюцца парушэнні і віна­ватых прыцягваюць да ад­казнасці.

Кіраўніцтва Маларыцкага лясгаса выказвае шчырую падзяку ўсім, хто прыняў удзел у акцыі, прыбіраў лес ад смецця і захламленасці.

Мікалай Навумчык

Поделиться:
  •  
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!