Пачысцілі бераг

Калі цёпла прыгравае сонейка, мы з задавальненнем адпраўляемся на пікнічок у лес ці на бераг возера. Як прыемна паглядзець на залацістыя ад промняў сонца хвалі, пахадзіць па беразе вадаёма, у ва­дзе якога, нібы ў люстэрку, адлюстоўваецца бяздоннае блакітнае неба і бялёсыя аблокі…
Але гэтую непаўтор­ную прыгажосць нярэдка псуе наша неакуратнасць, адсутнасць самай звычайнай культуры. І колькі б ні гаварылася аб тым, як важна, знаходзячыся на прыродзе, прыбраць за сабой усё смецце, з году ў год і на лясных палянках, і ля вадаёмаў па-ранейшаму застаюцца брудныя сляды нашага бескультур’я. А таму па традыцыі кожную вясну моладзь арганізоўвае акцыю па навядзенні парадку ў месцах адпачынку. Вось і сёлета па ініцыятыве аддзела па справах моладзі, РК ГА “БРСМ” і прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі старшакласнікі СШ № 1 выйшлі на ўборку тэрыторыі вакол вадаёма, які называюць у нашым горадзе “ваенным возерам”.
Больш за 50 пакетаў спатрэбілася для таго, каб прыбраць усё смецце, якое пакінулі пасля свайго адпачынку тыя, хто прыходзіў сюды мінулым летам, восенню, зімой. За чысты бераг юнакам вялікі дзякуй! І каб прыгожыя куточкі нашага горада зноў не “зарасталі” пакінутымі бутэлькамі, паперамі, іншым смеццем, давайце будзем цаніць працу іншых.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: вынік акцыі: чысціня на беразе і гара прыбранага смецця.
Фота Аляксандра ГАЛОЎЧЫКА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.