Прадукцыя «Таптышкі» пад брэндам Nestlе (Маларыцкі раён)

Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат супрацоўнічае са швейцарскай транснацыянальнай карпарацыяй Nestle, найбуйнейшым у свеце вытворцам прадуктаў харчавання.

— Для кампаніі ААТ “Nestlе Расія” наш камбі­нат нядаўна наладзіў вы­­пуск дзіцячага хар­ча­вання ў мяккай упа­коўцы, — гаворыць ды­рэк­тар Юрый Вітрук. — Стаць партнёрам сус­ветна вядомага кан­цэр­на было няпрос-та. Камбінат прайшоў сур’ёз­ны аўдыт, наша сы­равіна правяралася ў лабараторыях Гер­ма­ніі, Швейцарыі, а таксама Польшчы. Усе выпрабаванні прад­прыемства паспяхова прайшло. А гэта пацвяр­джае высокую якасць пра­дукцыі, якую выпускае Маларыцкі кансерва­ва­гароднінасушыльны кам­бінат.

Дзіцячае пюрэ Nestle ад “Таптышкі” налічвае 8 найменняў. Гэта пюрэ з чарнасліву, грушы і яб­лыкаў, персіка, грушы, яб­лыкаў, яблыкаў і ба­нанаў, яблыкаў і клубніц,  яблыкаў і персіка. Усё яно цяпер выпускаецца ў мяк­кай упакоўцы па 90 грам без цукру, крухмалу, загушчальнікаў, фар­ба­вальнікаў, ара­ма­тызатараў, без ГМА з экалагічна чыстай сы­ра­віны.

Між іншым, попыт на дзі­цячае харчаванне ў мяккай упакоўцы па­стаянна расце. На­прыклад, за чатыры га­ды Маларыцкі кан­сер­вавагародніна­су­шыльны камбінат па­вялічыў вы­пуск гэтай пра­дукцыі амаль у сем разоў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 14
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!