Маларыцкі лясгас: экспарт у Еўропу, заробкі на прадпрыемстве і тэхнічнае абнаўленне

Прадукцыя цэха дрэваапрацоўкі Ма­ла­рыцкага лясгаса цяпер пастаўляецца ў не­калькі краін Еўропы. Піламатэрыялы прадпрыемства карыстаюцца попытам у Літве, Латвіі, Польшчы, Германіі і Францыі.

Акрамя таго,  кол акораны (частка ствала дрэва з выдаленай карой,  які з аднаго боку пірамідальна завостраны) марскім шляхам дастаўляецца ў адзін з партоў Велікабрытаніі. Між  іншым, сярэдні кошт такога тавару вагаецца ад 100 да 140 еўра за адзін метр кубічны.

– У цэху дрэваапрацоўкі ўстаноўлена лінія лесапілення Larmet, тры стужачнапільныя станкі, два акаровачныя станкі,  – гаворыць начальнік цэха дрэваапрацоўкі Маларыцкага лясгаса Раман Вашасцюк. – Гэта дае магчымасць у месяц нам перапрацоўваць у сярэднім каля 3,5 тысячы метраў кубічных круглага лесу.

– Неабходна адзна­чыць, — працягвае рас­каз начальнік цэха, – што з усяго аб’ёму га­товай прадукцыі на экс­парт у месяц ад­гру­жаецца 600-700 ку­баметраў пі­ламатэрыялаў і 150-200 куба­метраў кола акоранага. Акрамя таго, Ма­ларыцкі лясгас штомесяц на экспарт рэалізуе ад 3 да 4,5 ты­сячы кубічных мет­раў шчэпак паліўных, якія ат­рым­ліваюцца пры перапрацоўцы дроў. Ся­рэд­­нямесячная вы­ручка па цэху дрэва­апрацоўкі складае  300 тысяч рублёў, у тым ліку па экспартнай прадукцыі – 200 тысяч рублёў.

– Раман Вітальевіч, як круглыя леса­ма­тэрыялы трапляюць на пе­рапрацоўку?

– У нас склаўся такі своеасаб­лівы лан­цужок. Спачатку валь­ш­чыкі робяць ручную на­рых­тоўку леса­ма­тэ­рыялаў бен­запіла-мі, затым машыністы хар­­вестараў (дзве адзін­кі) пра­водзяць механізаваную на­рыхтоўку, трак­та­рысты па­гру­зач­на-транс­партных ма­­­шын (13 адзі­нак) вы­возяць драў­ніну на лесасклады, за­­тым вадзіцелі на аўта­­мабілях (6 адзі­нак) дастаўляюць ле­са­ма­тэрыялы як на пе­рапрацоўку, так і спа­жыўцу.

– Якая сярэдняя зар­плата, на­прыклад, у вадзіцеляў, якія пра­­цуюць на вывазцы ле­­су? – ці­каў­люся ў на­месніка дырэктара Ма­ларыцкага лясгаса Наталлі Касянюк.

– У іх цяпер зарплата складае 1420 рублёў. На  прадпрыемстве за 9 месяцаў гэтага года сярэдняя зарплата  склала 1084 рублі.

– Наталля Міхай­лаўна, ці аб­наў­ляецца абсталяванне ў Ма­ларыцкім лясгасе?

– Безумоўна, аб­наў­ляецца. Каб ісці ў нагу з часам, неаб­ходна ад­па­ведная матэ­рыяльна-тэх­нічная ба­за і абсталяванне. Мы, напрыклад, у гэтым годзе ўжо набылі 2 аўтамабілі МАЗ,  пры­чэп, 2 цялежкі, лінію па акорванні драўніны.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!