Зроблена з сумленнем

Перад святам Вялікадня мы заўсёды прыбіраем на магілах сваіх родных, гэта ўжо традыцыя. Але, безумоўна, ёсць і такія захаванні, за якімі ўжо няма каму даглядаць. І вельмі часта можна назіраць такі малюнак: чыстая магіла, застаўленая кветкамі, а побач — іншая, якая зарасла пустазеллем, нікому не патрэбная, з пахіленым крыжом. Такое можна было бачыць і на могілках ля вёскі Олтуш. Нават больш таго, могілкі зарасталі дрэвамі, кустоўем, з-за якога часта нельга было дайсці да магіл. Гэтая праблема была ўжо даўно, і вось сёлета напярэдадні Вялікадня на могілках быў наведзены парадак. Не адзін дзень працавалі там людзі. Простыя жыхары амаль што ўсіх вёсак Олтушскага сельсавета. Старасты вёсак збіралі мужчын, якія са спецыяльным абсталяваннем накіроўваліся на могілкі, таксама працавалі і работнікі мясцовых СВК, навучальных устаноў і г.д. Дзякуючы агульным намаганням людзей могілкі набылі новы выгляд. Цяпер не патрэбна доўга адшукваць старыя захаванні, блукаючы паміж кустоўя і дрэў. На могілках праведзена вялікая работа, якая абавязкова залічыцца Богам кожнаму з тых, хто папрацаваў.
Анастасія Максімук.
На здымку: новы выгляд Олтуш­скіх могілак.
Фота аўтара.

Опубликовано 16.05.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!