Эксклюзіў: маскі з нацыянальным каларытам (Маларыцкі раён)
Нядаўна ў Маларыцкім раённым цэнтры народнай творчасці наладзілі выпуск сродкаў індывідуальнай засцярогі з ільняной тканіны.
– У нас часта застаюцца невялікія кавалачкі льняной тканіны, – гаворыць загадчыца Цэнтра народнай творчасці Валянціна Струнец. – Каб іх не ўтылізаваць, улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, было вырашана гэтыя кавалачкі выкарыстаць з карысцю. Мы знайшлі адпаведныя выкрайкі і ўзяліся за справу. Безумоўна, у прамысловых маштабах мы не шыем сродкі індывідуальнай засцярогі.
Цяпер у нас можна набыць арыгінальныя двухслойныя маскі. Першы іх слой (знешні) – баваўняны, з маларыцкім арнаментам, другі (унутраны) – ільняны. Да таго ж маскі практычныя ў выкарыстанні. Яны шчыльна прылягаюць да твару, у іх лёгка дыхаць. Маскі зручна мыць, што важна пры шматразовым выкарыстанні.
Мікалай НАВУМЧЫК.