Творчыя поспехі выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў (Маларыцкі раён)

Нядаўна сталі вядомы вынікі чарговых спаборніцтваў, у якіх прымалі ўдзел вучні школы мастацтваў. Між іншым, з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ўсе конкур­сы праводзіліся ў дыстанцыйнай (завочнай) форме. Арга­нізатарам творчых спаборніцтваў былі дасланы на разгляд відэаматэрыялы вы­­ступленняў кан­кур­сантаў.

Наталля Ляўчук узнагароджана дыпломам лаўрэата І ступені за ўдзел у міжнародным гран­тавым конкурсе мастацтваў “Ма­гія талентаў” (г. Санкт-Пецярбург) за выкананне твора А.П’яцола “Чао, Парыж!” у намінацыі “Ін­струментальны жанр” ва ўзроставай ка­тэ­горыі 12-14 гадоў. Вік­­торыя Багданава, на­стаўніца Наталлі,  ад арганізатараў спа­борніцтва атрымала  Пісьмо падзякі.

Прафесійнае майстэрства вучняў дзі­цячай школы мас­тацтваў адзначана і на ІІ  рэспубліканскім конкурсе выканальніцкіх мастацтваў “Вясёлка талентаў”,  які праводзіў Беларускі саюз музычных дзеячаў. Эльза Гаўрылюк ва ўзро­ставай катэгорыі 9-10 гадоў у намінацыі “Ін­струментальны жанр. Класічныя ін­стру­мен­ты. Струн­на-смыч­ко­выя інстру­менты” (на­стаўнік Ірына Гор­нік, канцэртмайстар Ала Кавалевіч) вы­датна сыграла на скрып­ны і заваявала сім­па­тыі прафесійнага журы. Дыпломы ад арганізатараў гэтага конкурсу таксама атрымалі Ірына Аляк­сееўна і Ала Фё­да­раў­на.

Узнагароды вучні дзіцячай школы мас­тацтваў атры­ма­лі і за ўдзел у ІІ між­на­родным конкурсе  вы­канальніцкіх мас­тацт­ваў “Асенні зор­капад”. Яго зас­на­вальнікам стаў творчы фонд “Ні­ка” пры падтрымцы Мі­ністэрства адукацыі Беларусі і камітэта па культуры Дзяржаўнай Думы Расіі. Дзмітрый Зайцаў у намінацыі “Ін­струментальны жанр. Народныя інст­ру­менты. Акардэон. Сола” ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата І ступені (настаўнік Іры­на Пятрухіна) ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў. Дыплом лаўрэата ІІ ступені за ўдзел у гэтым жа творчым спаборніцтве атрымала Аміна Паспелава ў намінацыі “Інструментальны жанр. Класічныя інст­ру­­менты. Фартэпія-на. Сола” (настаўнік Ала Ка­валевіч)  ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў. Паспя­хова выступіла і Вар­вара Захарчук. Яна ўзнагароджана дыпломам ІІІ сту­пені ў намінацыі “Ін­стру­ментальны жанр. Струнна-смычковыя ін­струменты. Скрыпка. Сола” (настаўнік Ірына Горнік, канцэртмайстар Ала Кавалевіч) ва ўзроставай катэгорыі 13-15 гадоў. Дыпло­мам лаўрэата ІІІ ступені  таксама адзначана выступленне Юліі Бурштын у  намінацыі “Ін­­струментальны жанр. Народныя ін­стру­мен­ты. Домра. Сола”  (настаўнік Наталля Ло­шак, канцэртмайстар  Ала Кавалевіч) ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў. Настаўнікі, якія падрыхтавалі  пераможцаў “Асенняга зоркападу”,  адзначаны дыпломамі арганізатараў гэтага творчага спаборніцтва.

У Маларыцкай дзі­цячай школе мас­тацт­ваў па 5 накірунках дзейнасці цяпер зай-маецца 446  вучняў ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 2
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!