Лепшыя ў сістэме пагранічных структур

Прыемна адзначыць той факт, што аддзел пагранічнай службы “Маларыта” ў 2009 годзе па выніках аператыўна-службовай дзейнасці быў прызнаны лепшым у сістэме органаў пагранічнай службы. Толькі ў 2009 го­дзе ваеннаслужачымі аддзела было затрымана 609 парушальнікаў пагранічнага заканадаўства, зарэгістравана 90 выпадкаў адміністрацыйна-мытных правапарушэнняў, пры якіх затрыманы таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на агульную суму 2 960 712 270 рублёў. Лепшыя з ваенна­служачых былі адзначаны  дзяржаўнымі ўзнагародамі, нагруднымі знакамі і грашо­вымі прэміямі. А калектыў аддзела пагранічнай службы “Маларыта” атрымаў пераходны кубак  і каштоўны падарунак – тэлевізар.
На праведзеных агульных сходах у воінскіх калектывах аддзела пагранічнай службы было вырашана не спыняцца на дасягнутым і сёлета зноў стаць лепшымі. За першыя два месяцы 2010 года пагранічнікамі аддзела пагранічнай службы “Маларыта” затрымана 54 парушальнікі пагранічнага заканадаўства, у даход дзяржавы перададзены таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на агульную суму 406 069 700 рублёў.
Усе гэтыя вынікі яшчэ больш надаюць упэўненасць у тым,  што пастаўленыя перад падраздзяленнем задачы сёлета будуць паспяхова выкананы.
Сяргей АНДРЭЙЧУК.

Лепшыя ў сістэме пагранічных структур: 1 комментарий

  • 21.04.2010 в 4:03 пп
    Permalink

    14.04.2010г. в 32.20 возле поворота на д.Орехово меня останавливают пограничники на автомобиле «УАЗ» не оборудованного проблесковыми маячками синего или красного цвета,сами пограничники не имели диска с красным сигналом(сигнал об остановке мне подавали рукой с включённым фонариком).На мою просьбу покозать свои документы ответили отказом.Затем сказали,что меня вызовут повесткой в комендатуру.Вот жду,а повестки нет почему-то.Уважаемая редакция помогите нашим «лепшым» разобраться в этой ситуации.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!