Перамога маларытчан на міжнародным фестывалі-конкурсе

Міжнародны шматжанравы фестываль-конкурс “Самацветы” праходзіў ужо ў пяты раз. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ён праводзіўся ў дыстанцыйнай форме. Сваё майстэрства ў фестывалі-конкурсе дэманстравалі вакалісты, музыканты, танцоры, тэатралы, цыркачы у пяці ўзроставых катэгорыях ад 3 гадоў і старэйшыя. Арганізатарамі творчага спаборніцтва сталі ГА «Арт-цэнтр “Антрэ”» (Украіна) і Fundacja “Inspiracja+” (Польшча) пры падтрымцы Львоўскага каледжа культуры і мастацтваў.

У міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе “Самацветы” ўпершыню прынялі ўдзел і юныя спевакі з дзіцячай узорнай эстраднай студыі “Забава”, якая не адзін год існуе пры ГДК (кіраўнік Аляксандр Барысюк). Маларыцкая “Забава” – пастаянны ўдзельнік культурна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раёне. Студыйцы неаднаразова з’яўляліся пераможцамі розных творчых конкурсаў. Высокі ўзровень песеннага майстэрства яны пра­­дэманстравалі і на “Сама-цветах”. Па ўмовах гэтага фестывалю-конкурсу на суд журы неабходна было прадставіць відэазапісы дзвюх песень (да 9 хвілін) на любой мове. Талент маларыцкіх спевакоў адзначаны заслужанымі ўзнагародамі ў намінацыі “Эстрадны вакал”.

Дыпломам І ступені ўзна­га­роджаны Аляксей Барысюк. Дыпломы ІІ ступені атрымалі салісты студыі Сафія Барысюк (за песні “Welcome to My Belarus”, “Wrecking Ball”), Наталля Ляўчук (“Всё получится”, “Что меня ждёт”), Варвара Захарчук (“Like It”, “Восьмое чудо”), Вольга Бурак (“Зязюленька”, “Лучшие друзья”), Лізавета Жох (“Мальчишки”, “Детство”). Акрамя таго, дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана конкурснае выступленне Аліны Саўчук (“Верь мне”, “Где ты”).

Цяпер юныя спевакі з дзіцячай узорнай эстраднай студыі “Забава” рыхтуюцца да чарговых творчых спаборніцтваў. Яны ста­­ранна рэпеціруюць, здымаюць, займаюцца мантажом ві­дэаролікаў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 6
  • 22
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!