Аздараўленне падчас зімовых канікул у Маларыцкім раёне

Падчас зімовых канікул ва ўстановах адукацыі раёна арганізавана аздараўленне 184 дзяцей. Лагеры з дзённым знаходжаннем іх прымуць 28-31 снежня і 4-6 студзеня ў раённай гімназіі, СШ №1, СШ №2, а таксама  Лукаўскай СШ. Рэжым іх працы такі: з 8.00 да 15.00 –для ўстаноў адукацыі горада і з 9.00 да 16.00 – для сельскай мясцовасці без арганізацыі сну.

У аздараўленчых лагерах прадугледжана трохразовае харчаванне згодна з за­цвер­джанымі натуральнымі і грашовымі нормамі і ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм і правіл.

Бацькоўская даплата для дзяцей 6-10 гадоў складзе 17,08 руб.,  для дзяцей 11-13 гадоў – 20,30 руб., для дзяцей 14-17 гадоў – 22,68 руб.

У аддзеле па адукацыі райвыканкама паведамілі, што з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі за кожным атрадам (напаўняльнасць іх павінна складаць не больш за 15 чалавек) ва ўстановах адукацыі замацуюць асобнае памяшканне. Яны будуць праветрывацца і праходзіць санітарную апрацоўку ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі. Разам з тым, у аздараўленчых зімовых лагерах будзе дзейнічаць абмежаванне на правядзенне спартыўных, забаўляльных і іншых масавых мерапрыемстваў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!