Нацыянальная зборная Беларусі па гандболе трэнеруецца ў Маларыце. Сярод спартсменаў наш зямляк — Уладзіслаў Крывенка

З 19 снежня па 2 студзеня на базе ўні­версальнага спар­тыўнага цэн­тра “Жам­чу­жы­на” ву­чэбна-трэ­ні­ро­вач­ныя зборы праводзіць мужчынская на­цыя­нальная збор­ная ка­манда краі­ны па ганд­боле.

На здымку: Генадзь Германюк, Уладзіслаў Крывенка, Юрый Шаўцоў і Генадзь Рабчынскі  

– У Маларыце мы трэ­ніруемся не першы раз, – гаворыць галоўны трэнер  Юрый Шаўцоў. – Для гэтага тут створана цудоўная база ды і ўмо­вы для пражывання ў гасцініцы “Юбілейная” выдатныя. У Маларыту мы прыязджаем ужо як дадому (усміхаецца).

Па словах Юрыя Ана­толь­евіча, гандбалісты нацыянальнай збор­най каманды цяпер рыхтуюцца да квалі­фі­кацыі чэмпіянату Еўро­пы і чэмпіянату све­ту. Пятага студзеня на­цыянальная зборная Бе­ларусі правядзе свой стартавы матч ад­борачнага турніру чэм­пія­нату Еўропы-2022 са зборнай Нарвегіі. На 8 студзеня запланавана дру­гая сустрэча гэтых сапернікаў на пляцоўцы нарвежцаў. На першым этапе чэмпіянату свету па гандболе, які пройдзе ў Егіпце з 14 па 31 сту­дзеня, нацыянальная зборная Беларусі на пер­шым этапе сыграе ў папярэдняй групе Н з камандамі Расіі, Рэс­публікі Карэя і Славеніі.

На вучэбна-трэ­ні­ро­вачныя зборы ў Ма­ла­рыту галоўны трэ­нер Юрый Шаўцоў запрасіў 29 гандбалістаў. У склад  мужчынскай на­цыянальнай зборнай ка­манды па гандболе сезона 2020/2021 уклю­чаны і былы мала­рыт­чанін Уладзіслаў Кры­венка. Дарэчы, ён з’яў­ляецца выхаванцам Ге­надзя Рабчынскага.

– Уладзіслаў разам з братам Дзмітрыем сталі наведваць секцыю па гандболе дзіцячай юнацка-спартыўнай шко­лы  Маларыцкага раёна з верасня 2008 года,  – гаворыць Генадзь Анатольевіч. – Хлопцы сур’ёзна ад­носіліся да кожнай трэніроўкі, вылучаліся стараннем і адказнасцю. Неўзабаве яны сталі прызёрамі  рэс­пуб­лі­канскай спар­та­кіяды школьнікаў у скла­дзе зборнай каманды Брэсцкай вобласці па гандболе сярод юна­коў 1999-2000 гадоў на­раджэння.   Уладзіслаў у мяне заняткі наведваў па май 2014 года. Пад­час рэспубліканскіх спа­борніцтваў на юнака звярнулі ўвагу  трэнеры сталічных клубаў. Пас-ля заканчэння дзевяці кла­саў СШ №1 юнак паступіў вучыцца ў Мін-с­кае сувораўскае ваен­нае вучылішча.

Між іншым, у дзя­цінст­ве Уладзіслаў марыў стаць мастаком. На гэта, напэўна, паўплывала тое, што яго маці Жан­на Уладзіміраўна — на­стаўніца выяўленчага ад­дзялення Маларыцкай дзіцячай школы мас­тацтваў.

У 2016 годзе пасля заканчэння Мінскага су­вораўскага ваеннага вучылішча Уладзіслаў заключыў кантракт з ка­мандай “СКА-Мінск”. Ён быў у спісачным  складзе  юніёрскай зборнай краі­ны па гандболе се­зона 2016/2017.  У сезо­не 2020/2021 у ка­ман­дзе “СКА-Мінск” Ула­дзіслаў іграе пад нумарам 27 і з’яўляецца левым вуглавым. У склад  мужчынскай на­цыянальнай зборнай па гандболе Уладзіслаў уклю­чаны ў другі раз. Першы раз у яе складзе спартсмен быў у сезоне 2018/2019.  Па словах галоўнага трэнера Юрыя Шаўцова, ва Уладзіслава Крывенкі ёсць шанц тра­піць у спіс тых двац­цаці спартсменаў-ганд­ба­лістаў нацыянальнай зборнай, хто будзе аба­раняць гонар краі­ны на міжнародных спабор­ніцтвах.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 13
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!