За мінулы год школы забяспечаны манаблокамі коштам больш за 80 тысяч рублёў (Маларыцкі раён)

Цяпер ужо нікога не здзівіш тым, што ва ўста­новах адукацыі ёсць, напрыклад, камп’ютарныя класы, шырокапалосны выхад у інтэрнэт, інтэрактыўныя дошкі. Цяпер чар­га за манаблокамі. Яны прыйшлі на зме­ну  стацыянарным камп’ютарам. Усе кам­плек­туючыя манаблока (манітор, акустыка, працэсар, аператыўная памяць,  блок сілкавання, камера…) сабраны ў адным корпусе. Па-за гэтай сістэмай знаходзіцца толькі  мыш і клавіятура.

Цяпер 19  панэляў інтэрактыўных “Манаблокі Ritter” выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе ў 12 з 19 устаноў адукацыі раёна. Cа сродкаў Міністэрства адукацыі манаблокі паступілі ў раённую гім­назію, Олтушскую і Хаціслаўскую СШ, Велікарыцкую, Ланскую, Лукаўскую, Макранскую, Арэхаўскую, Радзежс­кую і Чар­нянскую СШ. У раённай гімназіі і СШ №2 на сённяшні дзень налічваецца па 4 манаблокі, у СШ №1 – два.

Між іншым, адзін манаблок каштуе звыш 4 тысяч 300  рублёў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!