“Святло прыйшло ў свет” Святочная віншавальная праграма ў Нядзельнай школе (Маларыцкі раён, відэа)
У дзень Раства Хрыстова ў Нядзельнай школе пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы адбылася святочная віншавальная праграма “Святло прыйшло ў свет”.
На працягу больш чым гадзіны дзіцячы хор (рэгент Вольга Бярчук) і вучні Нядзельнай школы ў вершах, песнях і інсцэніроўках услаўлялі немаўля Ісуса Хрыста. Мерапрыемства атрымалася яркім і незабыўным. Затым са словамі віншавання з народжаным Богам да прысутных звярнуўся благачынны прыходаў Маларыцкай царкоўнай акругі, протаіерэй Віктар Паляціла. Ён пажадаў усім міру, згоды, узаемапаразумення, дабрабыту, а таксама мудрасці ў прыняцці рашэнняў, мірнага неба над галавой. Протаіерэй Віктар Паляціла ўрачыста ўручыў граматы Маларыцкага благачыння кіраўніку валанцёрскай групы “Добрыя сэрцайкі” Тамары Тарноўскай, а таксама самым актыўным яго ўдзельнікам – Дар’і Крэнь, Сафіі Яцуры, Ганны Глушчык, Арыне Матузка, Славяне Увароўскай, Юліі Лісіцкай, Івану і Аляксандру Кукліцкім, Наталлі Сацюк.
Пасля вучні, якія наведваюць Нядзельную школу, атрымалі салодкія калядныя падарункі. Не засталіся без іх і “артысты”, а таксама дзеці, якія знаходзіліся ў зале з бацькамі, бабулямі і дзядулямі.