Марыя Афанасенка: Толькі адзінства народа дасць магчымасць зберагчы мір у краіне і саму краіну… (Маларыцкі раён)

Шосты  Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага 2021 года ў Мінску. На абмеркаванне яго ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Напярэдадні гэтай важнай палітычнай падзеі раённая газета папрасіла  падзяліцца сваімі думкамі дэлегата V Усебеларускага народнага сходу, дэпутата абласнога Савета дэпутатаў, дырэктара Гвозніцкага д/с-СШ Марыю Афанасенка.

– У чэрвені 2016 года мне выпаў гонар прадстаўляць Маларыцкі раён на пятым Усебеларускім народным сходзе,– гаворыць Марыя Міхайлаўна. – На форуме сабраліся прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства: рабочыя, працаўнікі вёскі, работні-кі сацыяльна-культурнай сфе­ры, прадпрымальнікі, студэнты, пенсіянеры, кі­раў­нікі прадпрыемстваў і арганізацый,  дэпутаты Саветаў усіх узроўняў, прадстаўнікі палітычных партый,  грамадскіх аб’яднанняў… Людзі розных узростаў, пакаленняў і прафесій прадстаўлялі на­сельніцтва ўсёй нашай краіны. Нам быў аказаны не толькі высокі давер грамадзян, але і ўскладзена вялікая адказнасць. Разам мы павінны былі прыняць рашэнне па самых важных пытаннях развіцця беларускай дзяржавы і нашага грамадства: “З якімі вынікамі мы завяршылі пяцігодку? Што атрымалася, а што – не? Што чакае нас у будучыні? Якім курсам пойдзе наша дзяржава далей? Як мы будзем жыць і працаваць? Чаго чакаць ўсёй краіне і кожнаму яе грамадзяніну?”Пяты Усебеларускі народ­ны сход праходзіў пад дэ­візам “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь”, які сімвалізуе пераемнасць і з’яднанасць грамадства дзеля дабра, росквіту краіны, яе паступальнага руху наперад. Галоўнай мэтай форуму стала абмеркаванне актуальных пытанняў жыцця грамадства, выпрацоўка рашэнняў стратэгічных задач і планаў развіцця эканомікі на новы пяцігадовы перыяд. Сімвалічнай стала дата пачатку правядзення Усебеларускага сходу – 22 чэрвеня. Гэта трагічная і, самае галоўнае, павучальная дата ў нашай гісторыі. Галоўны яе ўрок заключаецца ў тым, што любую, нават самую вялікую бяду можна адолець толькі разам. Калі перад тварам цяжкасцяў народ гуртуецца, то любыя перашкоды можна пераадолець і любыя мэты дасягнуць.

На працягу двух дзён дэлегаты абмяркоўвалі праект Асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады. Гэты дакумент ахопліваў разнастайныя сферы жыццядзейнасці беларускага народа. У ім былі абгрунтаваны шляхі павышэння якасці жыцця грамадзян, распрацаваны прававыя і сацыяльна-эканамічныя механізмы рэа­лізацыі пастаўленых задач і прыярытэтаў у гэтай пяцігодцы. Мне вельмі спадабаўся дзелавы настрой на працу і адначасова нязмушаная сяброўская, даверлівая атмасфера сходу. У выступленнях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лу­кашэнкі я знайшла адказы на многія пытанні, якія хвалююць жыхароў Маларыцкага раёна: паляпшэнне якасці жыцця ў аграгарадках і малых населеных пунктах, развіццё інфармацыйных тэхналогій, якасныя дарогі, даступнасць дзіцячых сад­коў, спартыўных аб’ектаў.

Аналізуючы развіццё нашай краіны пасля пятага Усебеларускага сходу, разумееш, як шмат зроблена для рэалізацыі яго рашэнняў, і ў той жа час,  якія пытанні трэба будзе вырашаць дэлегатам шостага Усебеларускага народнага сходу. Правядзенне форуму ў Год народнага адзінства падкрэслівае, што народаўладдзе з’яўляецца найважнейшым інструментам прыняцця лёсавызначальных рашэнняў у Беларусі. Толькі адзінства народа дасць магчымасць зберагчы мір у краіне і саму краіну.

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!