«Добрыя сэрцайкі» — найперш – гэта спра­вы міласэрнасці і ас­­ветніцкая дзейнасць (Маларыцкі раён)

Любоў, міласэрнасць, дабрыня, шчырасць, спачуванне, спагада… У апошні час мы часцей звяртаемся да гэтых слоў. Быццам бы сталі відушчымі і пачалі разумець, што самым вострым дэфіцытам сёння з’яўляюцца цеплыня і клопат пра бліжняга. Мы сталі ўсведамляць, што чалавек нараджаецца і жыве на зямлі для таго, каб рабіць найперш добрыя справы.  Прыкладам гэтаму з’яўляецца аб’яднанне па інтарэсах “Добрыя сэрцайкі” СШ № 2 г.Маларыты.

Атрад міла­сэрнасці “Добрыя сэрцайкі” быў сфарміраваны  30 верасня 2009 года па іні­цыятыве праваслаўнага сястрынства міласэрнасці ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”, якое існуе пры храме Мікалая Цудатворцы г.Ма­­­­ларыты. У яго  тады ўвайшлі вучні 3 “А” і 4 “А” класаў СШ № 2 райцэнтра. Кіраўнікамі сталі настаўнікі пачат­ковых класаў Тацця­на Яцура і Тамара Тарноўская. Усю неабходную дапамогу і падтрымку  пачала аказваць ветэран педагагічнай працы Неаніла Германюк. Пад сваю апеку “Добрыя сэрцайкі” адразу ўзяла старшая сястра сястрынст­ва мі­­ласэрнасці Любоў Кол­пікава. Цяпер аб’яд­нанне па інтарэсах у трох узроставых групах наведвае 30 чалавек. Гэта вучні 2 “А”, 6 “А” і 10 “А” класаў СШ № 2 г.Маларыты. Актыўнымі ўдзельнікамі “Добрых сэрцайкаў” з’яў­ляюцца Дар’я Крэнь, Сафія Яцу­ра, Ганна Глушчык,  Арына Матузка,  Славяна Увароўская, Юлія Лісіцкая, Іван і Аляксандр Кукліцкія, Наталля Сацюк. Аб’яднанне па інтарэсах гэ­тыя дзяўчаты і юнакі наведваюць ужо некалькі гадоў.–Асноўнай ідэяй работы “Добрых сэрцайкаў” стала далучэнне дзяцей да канкрэтнай  мі­ла­сэрнай дзейнасці, фар­міраванне патрэбы суперажываць, спачуваць, рабіць дабро, імкнуцца прыносіць карысць тым людзям, якія знаходзяцца побач і маюць у гэтым патрэбу, – гаворыць Тамара Тарноўская. – Таму невыпадкова нашым дэ­візам былі выбраны словы: “Мы людзі не тады, калі дыхаем, а пакуль лю­бім”.

– Тамара Іванаўна, чым канкрэтна займаюцца “Доб­рыя сэрцайкі”? – цікаўлюся ў субяседніцы.

– Найперш – гэта спра­вы міласэрнасці, ас­­ветніцкая дзейнасць. Мы таксама займаемся арганізацыяй і правядзеннем  мерапрыемстваў праваслаўнай накіра­ванасці, падчас якіх расказваем пра гісторыю ўзнікнення таго ці іншага свята, чытаем вершы, спяваем песні, рыхтуем невялікія інсцэніроўкі. Акрамя таго, аказваем дапамогу састарэлым, адзінокім,  хворым людзям, інвалідам… Напачатку любой задуманай справы мы бяром ў святара благаславенне. Гэта натхняе,  надае сілы. Тады любая справа ідзе спарней.

Са сваімі канцэрта-мі-віншаваннямі “Добрыя сэрцайкі” пабывалі шмат у якіх арганізацыях, прад­прыемствах, установах. Яны не раз на­ведвалі Маларыцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучан­ня і рэабілітацыі, Мала­рыцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага аб­слугоўвання на­сель­ніцтва, Маларыцкую цэнт­ральную раённую бальніцу, пагранічную камендатуру “Маларыта”, Маларыцкую раённую бібліятэку,  а таксама пры­малі ўдзел у розных раённых і гарадскіх мерапрыемствах, а таксама ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня  інвалідаў…

– Пасля нашых вы­ступленняў на вачах гле­дачоў мы часта бачым слёзы, – гаворыць Тамара Тарноўская. – А гэта сведчыць аб тым, што тая дабрыня, якую мы імкнемся несці, знаходзіць  сваё галоўнае месца – сэрцы людзей. Міласэрнасцю мы займаемся не дзеля нейкай славы ці заахвочвання, а па закліку сэрца. Назіраючы за дзецьмі ў атрадзе “Добрыя сэрцайкі”, зрабіла вывад, што яны пачынаюць разумець своеасаблівую заканамернасць: аддаючы некалькі гадзін на ты-дзень іншым людзям, змяняеш не толькі іх жыццё, напаўняючы новым зместам, але і змяняеш сваё, становішся больш добрым і чыстым.

Між іншым, нядаўна аб’яднанне па інта­рэсах “Добрыя сэр­цайкі” (кіраўнік Тамара Тарноўская) СШ № 2 г.Маларыты стала лаў­рэатам  абласнога этапу конкурсу “Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея” ў рамках  рэспуб­ліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю за­­ву” і ўзнагароджана ды­пло­мам Галоўнага ўпраў­лення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

На Раство Хрыстова настаяцель храма Мікалая Цудатворцы г.Маларыты, протаіерэй Віктар Па­ляціла ўра­чыста ўру­чыў грамату Маларыцкага благачыння кіраўніку “Добрых сэрцайкаў” Тамары Тарноўскай за шмат­гадовую працу, уклад у духоўна-маральнае выхаванне маладога па­калення, плённае су­працоўніцтва з пра­васлаўным  сястрынствам міласэрнасці благачыння. Граматамі Маларыцкага благачыння таксама адзначаны і самыя актыўныя ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Добрыя сэрцайкі”.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!