Юрый Вітрук: чалавек павінен быць зацікаўлены ў выніках сваёй працы (Маларыцкі раён)

Для нармальнага жыцця ча­лавека самым важным з’яўляецца мір і спакой у краіне, стабільнасць у грамадстве, павелічэнне дабрабыту грамадзян, стварэнне камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі, упэў­не­насць у заўтрашнім дні… Свае меркаванні вы­казаў дэлегат Шос­та­га Усе­беларускага на­род­нага сходу ад Ма­ла­­рыцкага раё­на, ды­рэктар кансервавага­род­нінасушыльнага камбіната Юрый Вітрук:

Фото sb.by

– Гэтае народнае веча стала важным этапам далейшага развіцця дзяржавы, – гаворыць Юрый Іванавіч. — Шосты Усебеларускі народны сход яскрава акрэсліў прыярытэты на будучае Беларусі, вызначыў, як яна будзе развівацца надалей, які арыенцір будзе абраны на бліжэйшыя пяць гадоў. Толькі беларускі народ павінен вырашаць, як яму жыць. І гэта тычыцца ўсіх накірункаў – палітычнага, са­цыяльнага, эканамічнага. Галоўная мэта на пяцігодку – забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве.

Што мяне турбуе як кіраўніка камбіната? Найперш, напэўна, каб была наладжана вытворчасць якаснай і канкурэнта-здольнай прадукцыі прадпрыемства,  каб былі для яе  рынкі збыту, каб людзі мелі пастаянную работу і заробак. Вядома, што чым больш паспяхова працуе эканоміка, тым значна лепшым будзе стан іншых сфер жыцця. Адсюль – і падаткі, і рабочыя месцы, і заработная плата. І як заканамерны вынік з усяго гэтага – абуладкаванасць жыцця, дабрабыт насельніцтва.

У цяперашніх умовах знач­ны плюс для такіх прад­прыемст­ваў,  як наша, падтрымка дзяржавы – Беларускага дзя­жаўнага канцэрна харчовай прамысловасці. Без гэтага не было б паступальнага руху наперад і стабільнага развіцця “Таптышкі”, яго мадэрнізацыі, тэхнічнага пераўзбраення. Лічу, што падтрымка дзяржавай такіх прадпрыемстваў, як наша, і надалей забяспечыць захаванне стабільнасці, устойлівасці развіцця эка­номікі і сацыяльнай абароны насельніцтва. Разам з тым, для канкурэнтаздольнасці неаб­ходна ўкараненне і выкарыстанне новых тэхналогій і падыходаў у працы. Аднак гэта павінна вырашацца на  самім прадпрыемстве. Між іншым, наш камбінат заўсёды на першым плане трымае эфектыўнасць арганізацыі вытворчасці. У сучасных умовах неабходна, каб узрастаў узровень самастойнасці кі­раўнікоў прадпрыемстваў з адказнасцю за вынікі работы.

Важным момантам для нашага камбіната з’яўляецца і наяўнасць сыравіннай базы для далейшай перапрацоўкі. Безумоўна, яе як мага больш павінна быць мясцовай. А для гэтага трэба стымуляваць сельгаспрадпрыемствы раёна, каб яны  вырошчвалі гародніну на сваіх палетках і здавалі яе на перапрацоўку на наш  камбінат. Такі падыход эканамічна абгрунтаваны.

Якія б мы ні ставілі мэты, га­лоўным рэсурсам у іх да­сягненні ўсё ж такі застаюцца людзі. На чым трымаецца наша прадпрыемства? На прафесіяналах сваёй справы,  высокакваліфікаваных спецыялістах.  Дасягнутых вынікаў не было б у “Таптышкі”, каб  не самаадданая праца нашага калектыву. Кадры па-ранейшаму вырашаюць, напэўна,  усё. Чалавек павінен быць зацікаўлены ў выніках сваёй працы, бо ад гэтага залежыць яго заробак.

Як затрымаць спецыяліста на прадпрыемстве,  асабліва – маладога? Трэба стварыць найперш спрыяльныя стартавыя ўмовы. Давайце паразважаем. Возьмем наш кансервава­гароднінасушыльны кам­бінат. Лічу, калі будучы спе­цыяліст бярэ ў нас мэтавае на­кіраванне на вучобу, то вытворчую практыку ён павінен абавязкова праходзіць на на­шым прадпрыемстве. Гэта маладога чалавека і да калектыву “прывяжа”, і  са сваімі службовымі абавязкамі ён дасканала пазнаёміцца. Камбінат таксама будзе зацікаўлены ўкладваць у будучага свайго работніка веды па максімуме. Студэнт з першых дзён вучобы ўжо павінен адчуваць сябе сапраўдным членам калектыву, жыць яго справамі. Выдатна было б, каб маладо­му спецыялісту мы маглі прапанаваць  і жыллё. У такім выпадку кадравае пытанне будзе вырашана.

Як дэпутата Маларыц­кага раённага Савета дэпу­та­таў, мяне цікавіць таксама і пытанне замацавання ма­ладых спецыялістаў у сель­гасарганізацыях рэгіёна.  Вясковае насельніцтва старэе, а пы­танне дэфіцыту кадраў пакуль не вырашана. Гэтаму, безумоўна, спрыяе гарантаванае першае месца працы для маладых спецыялістаў. Аднак, каб яны не пакідалі вёску пасля абавязковай адпрацоўкі, неабходна, каб у сельскай мясцовасці былі створаны належныя сацыяльна-бытавыя ўмовы для жыцця.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!