У Сочы 22 лютага адбудуцца перагаворы кіраўнікоў Беларусі і Расіі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. У Сочы 22 лютага адбудуцца перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Плануецца, што лідары дзвюх краін падрабязна абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця беларуска-расійскіх адносін, сумеснае рэагаванне на выклікі, што ўзнікаюць, у тым ліку ў сферы ваеннай бяспекі, узаемадзеянне ў інтэграцыйных структурах.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяняюцца меркаваннямі па тэматыцы міжнароднага парадку дня.

belta.by

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!