У раённым першынстве па міні-футболе лідзіруе каманда «Дарапеевічы» (Маларыцкі раён)

Працягваецца VІІІ адкрытае зімовае першынство па міні-футболе ся­род мужчынскіх каманд. У мінулыя выхадныя на пля­цоўцы спе­цыя­лізаванай дзіця­ча-юнац­кай школы алімпій­скага рэзерву Маларыц­кага раёна былі сыграны чарговыя гульні.

каманда «Дарапеевічы»

20 лютага пра­йшоў пяты тур. Матч паміж каманда­мі “Дара­пеевічы” — “Макраны” закончыў­ся ўнічыю з лікам 2:2. Наступ­ныя дзве сыграныя гульні закончыліся так: “Пагра­ніч­нікі” выйгралі  ў “Праф­ліцэя” з лікам 7:2,  а “Ха­ціслаў” – у “СШ №1” з лікам 7:3.

Шосты тур адбыўся 21 лютага.  “Дарапеевічы”  з лікам 6:2 абыгралі  каманду “СШ №1”, “Пагранічнікі” з лікам 8:4  – “Макраны”, “Хаціслаў”  з лікам 6:2 – “Прафліцэй”.   

Пасля  сыграных гульняў пятага і шостага тураў лідар застаўся ранейшы – каманда “Дарапеевічы”, якая ў сваім актыве мае ўжо 16 ачкоў. На другое месца (з чацвёртага) у турнірнай табліцы паднялася каманда “Пагранічнікі” з 10 ачкамі. Тройку лідараў замыкае каманда “Макраны” таксама з 10 набранымі ачкамі (апусцілася з 2-га месца).

Гульні сёмага тура пройдуць 6 сакавіка. У гэты дзень будуць сыграны матчы паміж камандамі “Хаціслаў” — “Пагранічнікі” (пачатак у 10.00), “Дарапеевічы” – “Прафліцэй” (10.50), “СШ №1” — “Макраны” (11.40). Гульні восьмага тура запланаваны на 7 сакавіка: “Прафліцэй” — “СШ №1” (10.00), “Макраны” — “Хаціслаў” (10.50), “Пагранічнікі” — “Дарапеевічы” (11.40).

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 11
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!