На Маларытчыне будзе рэа­лізаваны яшчэ адзін міжнародны праект

На Маларытчыне будзе рэа­лізаваны яшчэ адзін міжнародны праект. Ацэначны камітэт пра­грамы трансгранічнага суп­рацоўніцтва Польшчы-Бе­ла­русі-Украіны адобрыў для фі­нансавання чарговую заяўку ад­дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі рай­выканкама. Праект “Вектар у мінулае. Развіццё традыцыйнай культуры як драйверу росту турыстычнага патэнцыялу” будзе накіраваны на папулярызацыю мясцовай традыцыйнай культуры і захаванне гістарычнай спадчыны рэгіёна. Рэалізацыя праекта запланавана на тэрыторыі Маларыцкага раёна і  Гайнаўскага павета Польшчы. Сума гранта складае 60 тысяч еўра.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах мо­ладзі Галіна Стасюк расказвае,  што асноўная ўвага ў праекце бу­дзе скіравана на правядзенне мерапрыемстваў па захаванні і падтрымцы рэгіянальных традыцый ткацтва, саломапляцення і традыцыйнай кухні, захаванне традыцый будаўніцтва печаў,  папулярызацыю рамёстваў і рэгіянальнай кухні праз далучэнне ў актыўны культурны абмен. Міжнародны праект таксама прадугледжвае папулярызацыю традыцыйнай культуры праз розныя мерапрыемствы, якія паспрыяюць павелічэнню  колькасці турыстаў у рэгіёне.

Каардынатарам асноўных мера­прыемстваў па рэалізацыі між­на­роднага праекта  “Вектар у мінулае” стане Маларыцкі раённы цэнтр культуры. У рамках праекта запланавана правядзенне фальклорнага фестывалю, майстар-класаў для печнікоў,  па ткацтве, саломапляценню, кулінарыі, стварэнне інфацэнтра, выданне брашур і інш.

Пачатак рэалізацыі мера­прыемст­ваў праекта пачнецца адразу пасля нармалізацыі эпідэміялагічнай сі­туацыі ў прыгранічных рэгіёнах Беларусі і Польшчы.

Між іншым, на Маларытчыне пер­шы міжнародны праект “Народная творчасць без межаў”, які ўва­ходзіў у Праграму тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства Беларусь – Украіна і фінансаваўся Еўрапейскім Саюзам, рэалізоўваўся з лістапада 2017 года па люты 2019 год.  Праект быў распачаты сумесна аддзелам ідэалагічнай работы,  культуры і па справах мо­ладзі Маларыцкага райвыканкама і аддзелам культуры, аддзелам аду­кацыі, па справах моладзі і спорту Ратнаўскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі Украіны. Дзякуючы яму, на тэрыторыі Маларыцкага і Ратнаўскага раёнаў былі створаны ўмовы для адраджэння і развіцця традыцый рэгіянальнага ткацтва, сфарміраваны спрыяльныя ўмовы для захавання і папулярызацыі элементаў традыцыйнай народнай культуры беларуска-ўкраінскага па­межжа.

Рэалізацыя новага міжнароднага праекта таксама паспрыяе далейшаму развіццю,  захаванню,  адраджэнню і папулярызацыі традыцыйнай народнай культуры Маларытчыны.

    Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий