Маларыта чытае дзецям

Работнікі дзіцячай раённай бібліятэкі ў рамках Года кнігі падтрымалі правядзенне абласной акцыі. У нас яна прайшла пад назваю “Маларыта чытае дзецям”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 3-4 класаў устаноў адукацыі райцэнтра. У госці да дзяцей прыйшоў Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама. Вадзім Паўлавіч расказаў вучням пра свае любімыя кнігі дзяцінства. Ён зачытаў прысутным урыўкі з 2 выданняў. Спачатку Вадзім Паўлавіч звярнуўся да кнігі Уладзіміра Ліпскага “Я тут жыву”, якая змяшчае багаты матэрыял пра родны край, яго гісторыю і духоўную спадчыну, пасля – да кнігі Анатоля Бензярука “Свята для сэрца”, дзе змешчаны невялікія пазнавальныя гісторыі пра Брэстчыну для юных беларусаў…
Напрыканцы акцыі Вадзім Шпетны адказаў на пытанні юных чытачоў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вадзім Шпетны з удзельнікамі акцыі ў дзіцячай бібліятэцы.

Опубликовано в «ГЧ» 16.06.2012 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!