Нэлі Шпетная — выдатнік адукацыі! (Маларыцкі раён)

Настаўніца біялогіі раённай гімназіі Нэлі Шпетная адзначана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”. Узнагароду яна атрымала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы (г. Мінск) на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным Міжнароднаму жаночаму дню, з рук намесніка Міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая.

Між іншым, Нэлі Анд­рэеўна стала ўжо пятым педагогам Маларытчыны, які атрымаў такую высокую дзяржаўную ўзнагароду. Знакі “Вы­датнік адукацыі” цяпер у раёне маюць пераможца рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Крыштальны журавель-2001”, настаўнік геа­графіі раённай гім­назіі Вадзім Шпетны (2006), дырэктар Збуражскага д/с-СШ Іван Наўрось (2007), былы дырэктар Ланской СШ Ганна Шпетная (2013), настаўнік беларускай мовы і літаратуры раённай гімназіі Мікалай Навумчык (2018).Нэлі Шпетная — вопытны педагог, майстар сваёй справы, які садзейнічае творчаму развіццю адораных дзяцей. Яе вучні не адзін раз былі пераможцамі і прызёрамі другога і трэцяга этапаў рэспубліканскіх алім­піяд. Нэлі Шпетная так­сама з’яўляецца рас­працоўшчыкам дзевяці модуляў па біялогіі для адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурса для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, лектарам-практыкам Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі, пра­водзіць майстар-класы для настаўнікаў раёна, вобласці і  рэспублікі, з’яўляецца рэцэнзентам дыдактычных і дыягнастычных матэрыялаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі краіны. 

Да вяршынь педага­гічнага майстэрства Нэлі Шпетная ішла не адзін год. На гэтым доўгім шляху былі непахіс­ная ўпэўненасць у сабе і хваляванні, радасць перамог і горыч расчараванняў, узлёты і нават невялікія падзенні. Гэта адначасова і засмучала, і надавала сілы працаваць лепш, стымулявала да творчасці, падштурхоўвала да пошуку і руху наперад. Майстэрству і многім педагагічным хітрыкам вучылася найперш у Ганны Максімаўны Шпетнай, а таксама ў мужа Вадзіма Паўлавіча. Ра­зам з ім пераймалі вопыт не толькі ў калег, але і адно ў аднаго. Дзякуючы сумесным намаганням, многае паспрабавалі, усвядомілі, адабралі і ўкаранілі ў штодзённую работу. І гэта цяпер дае станоўчы эфект.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!