Чарговыя перамогі выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў (Маларыцкі раён)

Як юным музыкантам дасягнуць пос­пеху? Што для гэтага трэба? Адказ на гэтае пы­танне надзвычай просты. Каб павысіць свой выканальніцкі ўзро­вень, май­стэрст­ва, неабходна што­дзён­ная карпатлівая праца.

– Аднак для таго, каб стаць сапраўдным пра­фесіяналам, гэтага недастаткова, –гаворыць дырэктар Маларыцкай дзіцячай школы мас­тацтваў Ірына Пятрухіна. – Любому музыканту для таго,  каб не было творчага застою,  яшчэ неабходна ведаць свой узровень, на якім ён знаходзіцца. Такую магчымасць дае ўдзел у розных музычных конкурсах. Іх журы аб’ектыўна ацэньвае  пра­­­фесійныя якасці кожнага канкурсанта. Вынікі такіх спаборніцтваў паказваюць, чаго сапраўды варты той ці іншы юны музыкант. Цяпер удзел у розных прэстыжных музычных конкурсах стаў больш даступным. З улі­кам эпідэміялагіч-най сітуацыі большасць з іх праводзіцца ў завочнай (анлайн) форме. Запісаны музычны нумар дасылаецца па інтэрнэце на электронны адрас арганізатараў спаборніцтва.

За апошні час вучні  дзі­цячай школы мас­тацтваў не сталі менш удзельнічаць у творчых спаборніцтвах рэс­публіканскага і між­народнага ўзроўняў. Іх геаграфія нават па­шырылася. Прычым на ўсіх конкурсах,  дзе ма­ла­рыцкія музыкан­ты прымаюць удзел, яны традыцыйна ат­рым­ліваюць заслужаныя ўзнагароды. Вось апошнія таму па­цвяр­джэнні.

Нядаўна падведзены вынікі II міжнароднага конкурсу мастацтваў “Ін­танацыя”. Яго засна­вальнікам і ар­га­ні­за­тарам стала твор­чае аб’яднанне “Адраджэнне мастацтва” (г.Масква) пры пад­трымцы музычнай кансерваторыі горада Бат-Ям (Ізраіль). На гэтым творчым спа­борніцтве маларытчане “ўзялі” аж дзевяць узнагарод. У намінацыі “Інструментальнае  вы­­­кананне” адзначаны: Аміна Паспелава – дыпломам лаўрэата І ступені (настаўнік Ала Кавалевіч),  Варвара Захарчук – дыпло­мам лаўрэата І ступені (настаўнік Ірына Гор­нік), Марк Пішчык – дыпломам лаўрэата I ступені (настаўнік Мар­­­гарыта Рэянтовіч), Дзмітрый Зайцаў – дыпломам лаўрэата III ступені (настаўнік Іры­­­на Пятрухіна), Эльза Гаўрылюк – дыпломам лаўрэата III ступені (настаўнік Ірына Горнік), Юлія Бурштын – дыпломам лаўрэата III ступені (настаўнік Наталля Лашак),  Міхаіл Скамароха – дыпломам лаўрэата III ступені (настаўнік Мікалай Боцвіч). Акрамя таго,  дыпломам лаўрэата І ступені адзна­­чаны ансамбль на­стаў­нікаў дзіцячай школы мас­тацтваў “Элегія” (кіраўнік Ала Кавалевіч), а дыпломам лаўрэата III ступені – дзіцячы ансамбль балалаечнікаў “Кураж” (кіраўнік Міка­лай Боц­віч).

Поспех маларыцкім музыкантам і мастакам спадарожнічаў і на між­народным ін­тэр­­­нэт-конкурсе мас­тацтваў “Львяня запрашае сяброў” (г.Ліда), які праводзіўся сумес­на з грамадскімі аб’яд­наннямі “Беларускі саюз музычных дзеячаў” і “Бе­ларуская асацыяцыя духавых аркестраў і ансамбляў”. Маларыт­чане ў ім прымалі ўдзел не першы раз. Узнагародамі ад “Львя­няці” на гэты раз адзначана 11 кан­курсантаў. Дыплом лаў­рэата І сту­пені – у скарбонцы да­сягненняў дзіцячага ансамбля ба­лалаечнікаў “Кураж” (кіраўнік Міка­лай Боцвіч). Дыпломы лаў­­рэата II ступені ат­рымалі Марк Пішчык (нас­таўнік Маргарыта Рэян­товіч), Дзмітрый Зайцаў (настаўнік Ірына Пятрухіна), дыплом лаўрэата III ступені – народны аркестр народных інструментаў (настаўнікі дзіцячай шко­лы мастацтваў,  кі­раў­нік Мадзіна Боц­віч). Дыпламантамі І сту­пені сталі Міхаіл Скамароха (настаўнік Мікалай Боцвіч),  Юлія Бурштын (настаўнік Наталля Лашак), а таксама – узорны баянны аркестр (настаўнік Вікторыя Багданава). Акрамя таго, дыпломам дыпламанта II ступені ўзнагароджаны Максім Гаўрылюк (настаўнік Мікалай Боцвіч), дыпломам дыпламанта III ступені – ансамбль гі­тарыстаў (настаўнік Мі­калай Боцвіч).

Журы адзначыла ўз­на­гародамі і юных мас­такоў. Дыпламантам “Львяняці” I ступені  стала Ганна Камышава (настаўнік Жанна Кры­венка), дыпламантам II ступені – Марыя Марчук (настаўнік Інэса Гаў­рылюк).

Акрамя таго, Лізавета Піліпук узнагароджана дыпломам лаўрэата III  ступені за ўдзел у III  міжнародным творчым конкурсе «Ветразі мары» (настаўнік Маргарыта Рэянтовіч).

Маларыцкія музыкан­ты і мастакі працягваюць ўдасканальваць сваё майстэрства. Цяпер яны рыхтуюцца да ўдзелу ў іншых творчых спаборніцтвах. Пажадаем ім поспеху!

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!