У Борках адбылося жалобнае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці ахвяр Хатыні і усіх спаленых вёсак Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (Маларыцкі раён, фотарэпартаж)

У Маларыцкім раёне 20 сакавіка каля абеліску на месцы спаленай вёскі Боркі прайшло жалобнае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці ахвяр Хатыні і усіх спаленых вёсак Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У Борках напрыканцы верасня 1942 года нацысты і іх памагатыя растралялі 711 вяскоўцаў, сярод якіх было 130 дзетак, а сам населены пункт спалілі.

На Маларытчыне карнікі знішчылі  13 вёсак разам з іх жыхарамі. Усяго ў гады аку­пацыі фашысты забілі, расстралялі і закатавалі больш за 3000 мірных жыхароў. На­цысцкія вылюдкі не шкадавалі ні старых,  ні дзяцей,  ні жанчын.

Поделиться:
  •  
  • 24
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!