Хатынь – сімвал тра­гедыі ўсяго беларускага народа. Знак вечнай памяці і смутку 22 сакавіка (відэа)

І днём, і ноччу, у сцюжу і спёку плачуць, не змаў­каюць званы Хатыні. Праз кожныя трыццаць хві­лін – набат – адчайны крык-напамін загінуўшых землякоў у вог­ненным пекле вайны. “Людзі добрыя, помніце: мы лю­­­­­білі жыццё, і Радзіму нашу, і вас, дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу, каб змаг­лі ўвекавечыць вы мір і спакой на зямлі. Каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не памірала!”  Гэ­тыя выбітыя  на мармуры словы – своеасаблівы на­каз спаленых зажыва жы­хароў Хатыні будучым па­каленням. Зварот мёрт­­­вых да жывых, якія па­він­ны ведаць і памятаць пра страшнае зло, што пры­­неслі фашысты ды іх памагатыя на нашу зямлю, каб такі жах больш ніколі і нідзе не паўтарыўся.

Хатынь – сімвал тра­гедыі ўсяго беларускага народа. Знак вечнай памяці і смутку. 22 сакавіка 1943 года, акурат у дзень веснавога раўнадзенства, карнікі спалілі вёску разам з яе жыхарамі. 149 чалавек згарэлі жывымі, пры­няўшы пакутніцкую смерць, 75 з іх – дзеці. Самаму маленькаму жыхару Хатыні споўнілася толькі сем тыдняў. Ура­тавалася з таго вогненнага пекла ўсяго толькі некалькі чалавек. Злачынствам, што чынілі фашысты на нашай зямлі, няма і не будзе тэрміну даўнасці. Пра гэта нельга забыць. Страшная статыстыка: больш як 9 тысяч беларускіх вёсак знішчылі акупанты, з іх 5295 спалілі разам з на­сельніцтвам ці яго часткай. 628 вёсак зазна-лі трагічны лёс Хатыні. 186 населеных пунктаў, у якіх жылі і працавалі людзі, нараджалі дзяцей і радаваліся кожнаму но­ваму дню, так больш ніколі і не адрадзіліся, пакінуўшы пасля сябе толькі назву і памяць.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!